Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1431-1432].IX.29. Каля ракі Нёман на Крыкшцянах. Вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч загадвае жамойцкаму старасце Пайлыміну (Гайліміну), каб ён даў па аднаму чалавеку жамойцкім людзям: Перавойну, Генбуту, Прышмонту, Слуцінту, Клаўскайлу, Прышкінту, Скаўдзірду, Віляшу, Сцябуцю, Канцюне, Арвіду і іншаму Арвіду.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 302 адв. - 303.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 269 (дата прапанавана: 1431-1432). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

      Его м(и)л(о)сть, панъ, казалъ тые листы записати в книги его м(и)л(о)сти, што тые бояре Мойжонъ Радивиловичъ, Томошъ Воитковичъ, Шчепунъ Даркойтис покладали перед его м(и)л(о)стью. А тые бояре земли Жомойтское, Медикянское волости, которые ся такъ в собе мають:

      Отъ великого князя Жыкгимонта старосте жомойтскому, пану Пойлымину, штобы еси далъ по чоловеку тои жомоитти, в которыхъ имена пописаны в сей  нашой грамоте:
      Перевойну, Кгенбуту1, Пришмонъту1, Слутинту, Кловъзскаил(у), Прышъкгинту1, Сковъдирду, Виляшу, Стябутю, Контюне, Орвирду и другому Орвиръду1.
      Подавалъ бы еси имъ таких  людей, штобы не путные, не куничъные, не данные, а и такихъ не давай, которые идуть [арк. 303] с косою на нашо сено, а такъ у ловехъ на станехъ.
      У Немъна, на Крыкштянехъ, сентябъря 29.

1 Падкрэслена тымі ж чарніламі.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d052 ад 2010.II.14.






Hosted by uCoz