Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Наратыўныя крыніцы, эпіграфіка
Дакументальныя, эпісталярныя, заканадаўчыя крыніцы
Помнікі культуры, славеснасці, філасофскай думкі
Музыка, тэатр, фальклор || Візуальныя матэрыялы
Карысныя гістарычныя веб-ресурсы
Каталог электронных кніг, бібліяграфія
Метрыка ВКЛ (Літоўская Метрыка)

Бежи, христолюбче, мира окаянна,
Яко изменна и непостоянна.
                                   Віталій, "Диоптра", 1612 г.





Апошняе абнаўленне: 2010.XII.23.

  • Храналагічныя табліцы: Індыктавы лік (ад 1 верасня 5509 г. да н.э.); летазлічэнне ад стварэння свету паводле сакавіцкага, ультрасакавіцкага і вераснёўскага стыляў; заходнееўрапейскі індыктавы лік (студзеньскі).

  • Codex diplomaticus Lithuaniae, e codicibus manuscriptis, in archivo secreto Regiomontano asservatis / Edidit Eduardus Raczyński. Vratislaviae, 1845. || Фармат DJVU. Эл. версія: 2005. Выражаю шчырую ўдзячнасць рэдактару сайта "Восточная литература" aka Thietmar за прадстаўленыя сканы TIFF.

    Для зручнасці кніга падзелена на чатыры файлы: стр. I-XV, 1-101 (1,9 мб) | стр. 102-193 (1,7 мб) | стр. 194-284 (1,4 мб) | стр. 285-391 (1,7 мб).



X-XIV стагоддзі

  • [907.III.01 – 908.II.29]. [Каля Канстанцінопаля]. Князь Кіева, Русі і славян Алег заключае дагавор з цэсарамі Візантыйскай імперыі Львом і Аляксандрам аб міры, уплаце Візантыяй дані рускім гарадам Кіеву, Чарнігаву, Пераяслаўлю, Полацку, Растову, Любечу і іншым, і аб парадку прабывання рускіх купцоў у Візантыі. Эл. версія: 2010 (d073).

  • [911.IX.02]. [Канстанцінопаль]. Паслы вялікага князя рускага Алега заключаюць дагавор з цэсарамі Візантыйскай імперыі Львом, Аляксандрам і Канстанцінам аб міры. Эл. версія: 2010 (d119).

  • [1005.ІІІ.01 - 1006.ІІ.28]. [Месца не пазначана]. - У пазнейшай рэдакцыі. - Вялікі князь кіеўскі Васіль (Уладзімір) засноўвае Тураўскаю епархію. Эл. версія: 2008-2010 (d023).

  • [1032.III.01 - 1033.II.28]. [Месца не пазначана]. - У рэдакцыі XV ст. для Кіеўскай мітраполіі, у тым ліку Смаленскай епархіі, Полацкага архіепіскапства. - Вялікі князь кіеўскі Яраслаў, у святым хрышчэнні Георгій, Уладзіміравіч устанаўлівае звод царкоўных законаў, так званы Номаканон, альбо "Світак Яраслаўль". Эл. версія: 2008-2010 (d026).

  • [1136-1218]. [Смаленск]. Комплекс дакументаў аб заснаванні і ўпасажэнні Смаленскай епархіі. a) [1134-1136]. [Смаленск]. Смаленскі князь Расціслаў Мсціславіч па жаданні свайго бацькі Мсціслава і мітрапаліта Міхаіла фундуе Смаленскую епархію, надае ёй дзесяціну з усіх данін. b) [1136]. [Смаленск]. Смаленскі епіскап Мануіл пацвярджае грамату смаленскага князя Міхаіла (Расціслава) аб зацвярджэнні епархіі ў Смаленску. c) [1150.IX.30], в лето 6659, индикт 14. [Смаленск]. Смаленскі князь надае Смаленскай епархіі Холм, як раней даў яго дзед Уладзімір епіскапу Сімяону. d) [1211-1218]. Устава аб памерах данін з гарадоў Смаленскай зямлі. Эл. версія: 2008-2010 (d024).

  • Берасцяныя граматы з Мсціслаўля і Віцебска (XIII - пачатак XIV стст.). Эл. версія: 2003-2010 (d084; d092).

  • 1264 [альбо 1263].[XII.28]. Рыга. Князь Гердзень заключае мірны дагавор паміж магістрам Лівонскага ордэна (Конрадам фон Мандэрнам) і Рыжскім гарадскім саветам, з аднаго боку, і Полацкам і Віцебскам, з другога боку; пацвярджае пераход да Лівонскага ордэна Латгальскай зямлі, аддадзенай Ордэну паводле граматы князя Канстанціна; Ордэн адступаецца ад прэтэнзій на Рускую зямлю, якая належыць Полацку; рэгламентуюцца ўмовы ўзаемнага гандлю і падсуднасці немцаў, якія прыязджаюць у Полацкую зямлю, і палачан і віцяблян, якія прыязджаюць у Рыгу і на Гоцкі бераг. Эл. версія: 2010 (d048).

  • [1286-1307]. [Рыга]. Рыжскі гарадскі савет скардзіцца віцебскаму князю Міхаілу Канстанцінавічу на тое, што ён дазволіў сабе шматлікія злоўжыванні ў адносінах да рыжскіх гандляроў, у тым ліку Фрыдрыха, Герлаха, Ільбранта, рабуе іх тавары, парушае старыя мірныя дагаворы. Эл. версія: 2009 (d005).

  • [1288.II.9-15]. [Месца не пазначана]. Князь Уладзімір Васількавіч запавядае сваёй жонцы княгіні (Вользе) горад Кобрын, сёлы Гародла, Садовае, Соміна і манастыр святых Апосталаў з сялом Беразовічамі. Эл. версія: 2010 (d117).

  • [1288.II.9-15]. [Месца не пазначана]. Князь Уладзімір Васількавіч запавядае ўсю сваю зямлю і гарады і стольны горад Уладзімір свайму брату Мсціславу. Эл. версія: 2010 (d116).

  • [1289.V]. [Бярэсце]. Князь Мсціслаў устанаўлівае падатак на жыхароў г. Бярэсця за іх крамолу. Эл. версія: 2010 (d118).

  • [Пасля 1341 альбо пасля 1366]. [Дата і месца не пазначаны]. Князі Кейстут і Любарт дазваляюць жыхарам Таруня ездзіць гандляваць у Луцк праз Дарагічын, Мельнік і Бярэсце. Эл. версія: 2010 (d069).

  • [Сярэдзіна XIV ст.?]. [Месца не пазначана]. [Невядомы князь] зацвярджае памеры дзесяціны з гандлю ў Тураве і Пінску на карысць Тураўскай епархіі. Эл. версія: 2008-2010 (d025).

  • [Сярэдзіна альбо другая палова XIV ст.]. [Друцк]. Князь Васіль Міхайлавіч і яго жонка Васіліса кладуць Евангелле ў каштоўным акладзе ў царкву Святой Багародзіцы ў Друцку; надаюць царкве сяло Мораўінічы (цяпер Мураўнічы ў Талачынскім раёне) з людзьмі, угоддзямі і мядовай данінай, дзесяціну са збожжа ў сяле Відзінічы, 5 пудоў мядовай даніны з чалавека, які сядзіць на Паротвіне зямлі, лукно мёду Якімава і паўлуконне на Худаве (цяпер у Крупскім раёне). Эл. версія: 2009 (d022).

  • [1350-1392]. [Дата і месца невядомыя]. Княгіня Ульяна (Аляксандраўна), жонка альбо ўдава в.к.л. Альгерда надае віцебскай царкве Івана Багаслова службу з зямлі Федароўшчына. Эл. версія: 2010 (d078).

  • [Каля 1352.IX]. [Месца не пазначана]. Князі Яўнут, Кейстут і Любарт, Юрый Нарымунтавіч і Юрый Карыятавіч, дзейнічаючы таксама ад імя вялікага князя Альгерда, Карыята, Патрыкея і іх сыноў, заключаюць перамір'е з каралём Польшчы Казімірам, з Земавітам і яго братам Казімірам Мазавецкім. Эл. версія: 2009 (d001).

  • [1359].I.05. Вільня. Фальсіфікат першай паловы XIX ст. В.к.л., рускі, дзедзіч Крэўскі, Віцебскі, Полацкі і іншых зямель Альгерд дазваляе, каб харужыя ў харужствах ВКЛ выконвалі судовыя абавязкі крэваў, якія з-за адсутнасці альбо з-за вялікай адлегласці не могуць судзіць усе справы паміж гаспадарскімі зямянамі. Эл. версія: 2009 (d004).

  • 1367.[XI.07]. Рыга. Магістр Лівонскага ордэна Вільгельм фон Фрымерсгейм і ландмаршал Лівонскага ордэна Андрэас фон Штэнберг завяраюць дагавор, заключаны з каралямі Летовіі Альгердам і Кейстутам; з літоўскага боку перамовы вялі князі Уладзімір Альгердавіч, Сцірпейка, Войшвілт і Кейстут; дамоўлена аб устанаўленні буфернай зоны на мяжы Лівонскага ордэна і ВКЛ, па рацэ Дзвіне, у гэтай зоне не могуць праходзіць "разбойнікі" (latrunculi) з абодвух бакоў, а толькі могуць праходзіць правіцелі Лівонскага ордэна і ВКЛ са сваімі войскамі. Эл. версія: 2009 (d041).

  • [1372.VII]. [Месца не пазначана]. В.к.л. Альгерд з братам вялікім князем Кейстутам і вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч заключаюць з вялікім князем маскоўскім Дзмітрыем Іванавічам і яго братам князем Уладзімірам Андрэевічам перамір'е ад "Гаспожына загавення" (31 ліпеня) да Дзмітрыева дня (26 кастрычніка). Эл. версія: 2009 (d038).

  • [1373.X.23]. Авіньён. Папа Грыгорый XI паведамляе каралю Польшчы і Венгрыі Людовіку, што ён напісаў літоўскім князям ліст з заклікам прыняць каталіцтва, і просіць Людовіка спрыяць хрышчэнню літвінаў; лісты аналагічнага зместу дасланы яго жонцы каралеве Эльжбеце і апольскаму князю Уладзіславу. Эл. версія: 2010 (d072).

  • [1373.X.23]. Авіньён. Папа Грыгорый XI паведамляе мазавецкаму князю Земавіту, што ён напісаў літоўскім князям ліст з заклікам прыняць каталіцтва, і просіць Земавіта спрыяць хрышчэнню няверных літвінаў, якія жывуць па суседстве з Мазовіяй. Эл. версія: 2010 (d071).

  • [1373.X.23]. Авіньён. Папа Грыгорый XI заклікае в.к.л. Альгерда і яго братоў – князёў літвінаў Кейстута і Любарта прыняць каталіцтва разам са сваімі падданымі і накіроўвае да яго Дабрагоста, прэпазіта кракаўскага, капелана караля Польшчы і Венгрыі Людовіка. Эл. версія: 2010 (d070).

  • 1374.II [альбо XI].07. Камянецкі замак. Князь і гаспадар Падольскай зямлі Юрый Карыятавіч са сваім братам князем Аляксандрам надае мяшчанам Камянца (Падольскага) вызваленне ад падаткаў на 20 (альбо 24 гады) і 200 (альбо 204) ланы зямлі. Эл. версія: 2010 (d081).

  • [1374].VI.03. Бырлад. Літоўскі князь, ваявода і гаспадар Малдаўскай зямлі Юрый Карыятавіч надае свайму слузе, белаградскаму намесніку Якшы Літавару за верную службу і подзвігі супраць татар сяло Зуброўцы. Эл. версія: 2010 (d080).

  • 1375.III.17. Смотрыч. Літоўскі князь, князь і гаспадар Падольскай зямлі Аляксандр Карыятавіч пацвярджае перадачу сваім братам Юрыям Карыятавічам млына і месца каля млына царкве Багародзіцы ў Смотрычы і манахам Дамініканскага ордэна. Эл. версія: 2010 (d079).

  • 1375.[IV.02]. Кракаў. Падольскі князь Аляксандр (Карыятавіч) дазваляе мяшчанам горада Кракава гандляваць у сваіх землях. Эл. версія: 2010 (d044).

  • 1377.IX.[29]. Буда. Кароль Венгрыі, Польшчы і Далмацыі Людовік паведамляе Францыску Карары: 1) пра выгнанне Юрыя Белзскага з яго княства; 2) пра смерць Альгерда; 3) пра тое, што старэйшы сын Альгерда Фёдар перайшоў пад уладу Польшчы, калі в.к.л. стаў яго малодшы брат Ягайла; 4) пра тое, што князі Падолля Аляксандр і Барыс перадалі свае ўладанні (11 замкаў) у лен Венгрыі; 5) пра тое, што васалам Людовіка стаў літоўскі князь Любарт (Lunardum); 6) пра тое, што ў палон да Людовіка трапіў сын Кейстута. Эл. версія: 2010 (d042).

  • [1378.I.30]. Рым. Папа Грыгорый XI дазваляе шляхетнаму мужу Аляксандру з Літвы, пану Камянца на Русі, заснаваць каталіцкую епархію. Эл. версія: 2010 (d082).

  • 1379.[IX.29]. Трокі. Вялікі князь літоўскі Ягайла і князь трокскі Кейстут заключаюць мірны дагавор на тэрмін 10 гадоў з магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ. Эл. версія: 2010 (d049).

  • 1380.[II.27]. Рыга. Магістр Лівоніі (Вільгельм фон Фрымерсгайм) пры пасярэдніцтве свайго пасла Германа заключае перамір’е з вялікім каралём Літвы Ягайлам і з Полацкай зямлёй да свята Пяцідзясятніцы (13 мая 1380 г.); перамір’е не распаўсюджваецца на князя Кейстута, яго землі і Жамойць. Эл. версія: 2010 (d087).

  • 1380.[V.31]. Лес Даўдзішкі. Вярхоўны кароль Літвы Ягайла заключае мір з магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ, абавязваючыся не дапамагаць свайму дзядзе Кейстуту альбо яго сынам, калі ў іх землі ўварвуцца войскі Ордэна. Эл. версія: 2010 (d085).

  • 1382.[VII.06]. Бражола. Вярхоўны маршал Тэўтонскага ордэна Куна фон Гатштайн і комтуры Ордэна заключаюць перамір'е з каралямі Літвы Ягайлам і Скіргайлам, іх маці і іншымі братамі да дня Багародзіцы (15 жніўня альбо 8 верасня), абавязваючыся за гэты перыяд не ўступаць у зносіны з Кейстутам, яго сынамі і пасланцамі. Эл. версія: 2010 (d094).

  • 1382.[X.31]. Востраў на р. Дубіса. Вярхоўны кароль Літвы Ягайла і яго брат князь Трокаў Скіргайла абяцаюць захоўваць мір з Тэўтонскім ордэнам у Прусіі і Лівоніі ад бліжэйшага Нараджэння Гасподняга і далей на працягу чатырох гадоў (з 1382.XII.25 да 1386.XII.25); абавязваюцца за гэты час прыняць хрысціянства. Эл. версія: 2010 (d089).

  • 1382.[X.31]. Востраў на р. Дубіса. Вярхоўны кароль Літвы Ягайла і яго брат князь Трокаў Скіргайла абяцаюць ваенную дапамогу Тэўтонскаму ордэну ў Прусіі і Лівоніі, не распачынаць вайну без ведама Ордэна, а пры прысылцы ў Літву (у рэгіёны за Вільняй) дапаможных войскаў Ордэна забяспечваць іх харчаваннем і фуражом. Эл. версія: 2010 (d091).

  • 1382.[X.31]. Востраў на р. Дубіса. - Падазроны. - Вярхоўны кароль Літвы Ягайла і яго брат князь Трокаў Скіргайла па парадзе і згодзе сваёй маці вярхоўнай каралевы Літвы Ульяны і сваіх братоў перадаюць Тэўтонскаму ордэну ў Прусіі і Лівоніі на землі, якія ляжаць паміж уладаннямі Ордэна на захад ад р. Дубісы, пачынаючы ад яе вытока да ўпадзення ў Нёман. Эл. версія: 2010 (d090).

  • 1383.[IV.15 альбо 18]. Вільня. Вялікі кароль Літвы Ягайла і Скіргайла дазваляюць купцам горада Любліна гандляваць у сваіх землях. Эл. версія: 2010 (d046).

  • 1384.[I.30]. Кёнігсберг. Князь Трокаў Віганд (Вітаўт), выгнаны з Літвы, перадаецца пад апеку Тэўтонскага ордэна, каб з яго дапамогай вярнуць сабе вотчыну; абяцае быць васалам Ордэна і адмаўляецца ад правоў на Жамойць, Селонію, Судовію. Эл. версія: 2010 (d096).

  • 1384.[VI.14]. Марыенвердэр на рацэ Віліі. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн абяцае дапамагаць князю Трокаў Вітаўту (у хрышчэнні Віганду) у вяртанні яго вотчыны; калі Вітаўт памрэ без нашчадка, то яго спадкаемцам стане брат Жыгімонт, пры ўмове, што павернецца да хрысціянства. Эл. версія: (d098).

  • 1385.[IV.17]. Кракаў. Падольскі князь Канстанцін (Карыятавіч) дазваляе мяшчанам горада Кракава гандляваць у сваіх землях. Эл. версія: 2010 (d045).

  • 1385.[IV.21]. Марыенбург. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн паведамляе в.к.л. Ягайле, што згодны на сустрэчу ў дзень Троіцы (21 мая) на востраве на рацэ Дубісе, гарантуе перамір'е на 8 дзён да сустрэчы і на 8 дзён пасля яе, просіць Ягайлу прыслаць такі ж дакумент, на якім была б пячатка князя Скіргайлы. Эл. версія: 2010 (d099).

  • 1385.[IV.23]. Кёнігсберг. Вялікі маршал Тэўтонскага ордэна Конрад фон Валенрод паведамляе в.к.л. Ягайле, што згодны на сустрэчу ў дзень Троіцы (21 мая) на востраве на рацэ Дубісе, гарантуе літоўскаму боку бяспеку і патрабуе такіх жа гарантый адносна сябе. Эл. версія: 2010 (d100).

  • [1385.V.23]. [Востраў на р. Дубісе]. Вялікі кароль альбо князь літвінаў, пан і дзедзіч Русі Ягайла абяцае вялікаму магістру Тэўтонскага ордэна Конраду (Цёльнеру фон Ротэнштайну) захоўваць 8-дзённае перамір'е пасля завяршэння іх сустрэчы на востраве на р. Дубісе ў пярэдадзень бліжэйшага свята Цела Хрыстова (24 мая 1385 г.). Эл. версія: 2010 (d097).

  • 1385.[V.23]. Востраў на рацэ Дубісе. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн абяцае в.к.л. Ягайле, што будзе захоўваць з ім перамір'е на працягу васьмі дзён пасля завяршэння сустрэчы, прызначанай на востраве на рацэ Дубісе ў пярэдадзень бліжэйшага свята Цела Хрыстова (24 мая 1385 г.). Эл. версія: 2010 (d101).

  • 1385.[VIII.14]. Крэва. Вялікі князь літвінаў, дзедзіч Русі Ягайла пацвярджае ўмовы шлюбу на каралеве Польшчы Ядвізе і дынастычнага саюзу паміж ВКЛ і Польшчай, прапанаваныя раней пасольствам ВКЛ у Польшчы і Венгрыі. Эл. версія: 2010 (d043).

  • 1385.[XII.17]. [Месца не пазначана]. Комтур Мітавы Дзітрых фон Вайлбург дае гарантыю бяспекі і вольнага праезду купцам (з тэрыторыі ВКЛ). Эл. версія: 2010 (d102).

  • 1386.[I.01]. Марыенбург. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн абавязваецца дапамагчы князю Віганду (Вітаўту), сыну Кейстута, у адваяванні вотчыны. Эл. версія: 2010 (d095).

  • 1386.[I.11]. Ваўкавыск. Паслы Каралеўства Польскага гарантуюць вялікаму князю літоўскаму Ягайле, што ён абраны каралём польскім, возьме ў жонкі каралеву польскую Ядвігу і можа бесперашкодна і ў бяспецы прыбыць на генеральны сейм у Люблін. Эл. версія: 2009 (d021).

  • [1387-1392.VII]. [Месца не пазначана]. Князі Міхаіл Еўнутавіч, Васіль Міхайлавіч, Іван і Юрый Гарадзецкія і іншыя князі і баяры паручаюцца перад вялікім князем Скіргайлам за Грыдку Канстанцінавіча. Эл. версія: 2009 (d027).

  • 1387.[II.20]. Вільня. Кароль Польшчы, найвышэйшы князь літоўскі Уладзіслаў (Ягайла) надае шэраг правоў і вольнасцей рыцарам і баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцтва: ім дазволена без перашкод распараджацца сваёй маёмасцю; у кожнай кашталяніі альбо павеце ВКЛ па польскаму ўзору прызначаны суддзя і юстыцыярый для выканання судовых выракаў; каталіцкай шляхце дазволена вольна выдаваць дачок і сваячак замуж; рэгламентаваны пытанні наследавання маёмасці ўдовамі; каталіцкая шляхта вызвалена ад дзяржаўных прац за выключэннем будаўніцтва альбо рамонта замкаў; шляхта за свой кошт павінна ўдзельнічаць у ваенных паходах, а ўсе дарослыя мужчыны ўдзельнічаюць у праследаванні ворага, якое завецца традыцыйна "пагоняй". Эл. версія: 2009 (d040).

  • 1387.[IV.28]. В ловех Скоистерских. Кароль польскі, літоўскі, рускі і іншых зямель гаспадар Уладзіслаў (Ягайла) заключае дагавор са сваім братам Скіргайлам (Скиригайлом), абяцае яму трымаць яго вышэй за ўсіх братоў, не забіраць Трокскае уладанне, межы якога апісаны; прызнае ў валоданні Скіргайлы Менск, Свіслач, Бабруеск, Рэчыцу, Любеч, Прапошаск, Любашаны, Ігумену, Лагожаск, Полацк. Эл. версія: 2009 (d020).

  • 1388.[І.30]. Торунь. Прадстаўнікі Каралеўства Польскага на чале з Гнезненскім архіепіскапам Бадзантам і прадстаўнікі Тэўтонскага ордэна на чале з вялікім комтурам Конрадам фон Валенродам устанаўліваюць, што кароль Польшчы, вярхоўны князь Літвы Уладзіслаў (Ягайла) сустрэнецца з вялікім магістрам Тэўтонскага ордэна Конрадам Цёльнерам фон Ротэнштайнам у Торуні праз два тыдні пасля бліжэйшага Вялікдня, у нядзелю "Misericordia Domini" (12 красавіка 1388 г.) на месцы паміж сёламі Кострын і Чарнявіцы насупраць замка Златарыя; перамір'е паміж Літвой і Руссю (за выключэннем Жамойці) і Тэўтонскім ордэнам будзе працягвацца ад бліжэйшай нядзелі "Reminiscere" (23 лютага) да дня сустрэчы і далей яшчэ чатыры тыдні (да 10 мая 1388 г.). Эл. версія: 2010 (d103).

  • 1388.[X.01]. Мергенбургскі лес. Вялікі маршал Тэўтонскага ордэна Энгельгард Рабэ і вялікі комтур Конрад фон Валенрод прымаюць ад князя Літвы Скіргайлы палонных братоў Ордэна (для далейшай адпраўкі іх на тэрыторыю Польшчы). Эл. версія: 2010 (d107).

  • 1388.XI.04. Тапёў. Вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад Цёльнер фон Ротэнштайн абяцае прыслаць вялікага комтура, вялікага маршала і скарбніка Ордэна на сустрэчу з князем Літвы, панам Трокаў Скіргайлам, якая адбудзецца на востраве на рацэ Дубісе ў бліжэйшы дзень святога Марціна (11 лістапада), і гарантуе, што будзе захоўваць 14-дзённае перамір'е пасля сустрэчы. Эл. версія: 2010 (d104).

  • 1388.[XІ.12]. Коўна. Князь Літвы, пан Трокаў і Полацка Скіргайла абяцае захоўваць перамір'е паміж сваімі землямі і падданымі і Тэўтонскім ордэнам падчас сустрэчы на востраве на рацэ Дубісе і на працягу 14 дзён пасля завяршэння перамоваў. Эл. версія: 2010 (d105).

  • 1388.XII.16. Маладзечна. Князь Дзмітрый Альгердавіч прыносіць прысягу вернасці каралю Польшчы Уладзіславу (Ягайле), яго жонцы каралеве Ядвізе, іх дзецям і Кароне Польскай, абяцаючы адмовіцца ад "слюбу" - прысягі, дадзенай вялікаму князю маскоўскаму Дзмітрыю Іванавічу. Эл. версія: 2010 (d047).

  • [1389-1394]. Вільня. Князі Дзмітрый (Альгердавіч), Міхаіл Яўнутавіч, Альгімонт і Аляксандр Патрыкеевіч, а таксама шэраг баяр, у тым ліку Манівід (Монтвіл) Памікудавіч (Кайлікінавіч?), баярын вялікага князя Скіргайлы, і Сургіла (Сурвіла), брат Мінігайлы, паручаюцца за Братошу (Барташа) Кайлутавіча. Эл. версія: 2010 (d051).

  • [Паміж 1389 і 1402]. Месца не пазначана. Князь Альгімонт, князь Іван Гарадзецкі, князь Глеб Дзмітрыевіч і князь Ян Буконтавіч, кракаўскі кусташ, паручаюцца перад каралём Польшчы (Уладзіславам Ягайлам) за Жедзівуда (Івана Жедзівіда), (сына) князя Фёдара Вясны. Эл. версія: 2010 (d050).

  • 1390.[V.15]. Вільня. Кароль Польшчы, найвышэйшы князь літоўскі Уладзіслаў (Ягайла) надае Віленскаму кафедральнаму касцёлу і яго капітуле вёску Панары з угоддзямі так жа, як ёю валодаў в.к.л. Альгерд, ез на рацэ Віліі з дзесяцінай рыбы, дзесяціну збожжа ў Нямежы, дванаццаць пудоў воску з двара Віленскага замка, з абавязкам кожны дзень служыць імшу за яго душу. Эл. версія: 2009 (d039).

  • 1390.[V.26]. Кёнігсберг. Прадстаўнікі Жамойці абавязваюцца аказваць ваенную дапамогу Тэўтонскаму ордэну і свайму каралю Вітаўту, пры ўмове дазволу вольнага гандлю ў памежных землях Ордэна. Эл. версія: 2010 (d106).

  • [1390.VIII-X]. [Месца не пазначана]. Князь Васіль Нарымонтавіч перадае Паўлу Катовічу востраў на рацэ Ступве, каб паставіць сабе двор, а ўзамен дае яму востраў Вецелле ў Жыдзецкай воласці (Пінскай зямлі). Эл. версія: 2010 (d007).

  • [1394, альбо 1409, альбо 1424].IX.01. Мсціслаўль. Мсціслаўскі князь [Сямён] Лінгвен Альгердавіч надае свайму дворнаму баярыну Касцюшку Валюжынічу зямлю Валюжынскую каля горада Мсціслаўля, на вечнасць. Эл. версія: 2010 (d120).

  • 1400.[XII.31]. Каля возера Круды паміж Гароднам і Мерачам. Старадубскі князь Аляксандр Патрыкеевіч прысягае, што ў выпадку смерці вялікага князя Вітаўта, прызнае сваім гаспадаром караля Польшчы Уладзіслава (Ягайлу) і будзе верным Кароне Польскай. Эл. версія: 2010 (d121).



XV стагоддзе: 1401-1492

  • 1401.[I.26 альбо II.09]. Бірштаны. Друцкі князь Сямён Дзмітрыевіч прысягае, што пасля смерці вялікага князя Вітаўта захавае вернасць каралю Польшчы Уладзіславу (Ягайле) і Кароне Польскай. Эл. версія: 2010 (d123).

  • 1401.[II.05]. Мерач. Князь Іван Альгімонтавіч прысягае, што ў выпадку смерці вялікага князя Вітаўта, разам са сваімі дзецьмі і ўладаннямі прызнае сваім гаспадаром караля Польшчы Уладзіслава (Ягайлу) і будзе верным Кароне Польскай. Эл. версія: 2010 (d122).

  • [1401.II.24]. Трокі. Князь Юрый Доўгаўд абяцае, што калі в.к.л. Вітаўт памрэ раней за польскага караля, то ён не будзе шукаць іншага гаспадара, апроч польскага караля Уладзіслава (Ягайлы) і Кароны Польскай. Эл. версія: 2010 (d068).

  • 1401.[II.24]. Трокі. Князь Юрый Міхайлавіч з братам Андрэем абяцаюць, што калі в.к.л. Вітаўт памрэ раней за польскага караля, то не будуць шукаць іншага гаспадара, апроч польскага караля Уладзіслава (Ягайлы) і Кароны Польскай. Эл. версія: 2010 (d067).

  • [1406].X.09. Віцебск. Грыдка Дружыловіч абяцае не ўступацца ў зямлю і людзей, якія яго бацька Андрэй Дружыловіч надаў манастыру Святой Багародзіцы; узамен на гэта полацкі епіскап Феадосій упісаў род Грыдкі Дружыловіча ў суботнік (паменнік). Эл. версія: 2009 (d017).

  • 1411 [альбо 1401]. Кіеў. Фальсіфікат. Кіеўскі князь і дзедзіч Аляксандр Уладзіміравіч пацвярджае наданне свайго бацькі нябожчыка Уладзіміра (Альгердавіча), зацверджанае в.к.л. Вітаўтам, царкве святога Мікалая ў Кіеве і айцам-дамініканцам: мыта, памернае, ворыўнае, дварэц на Заднім Сырцу і ўрочышча Хлапач, якімі валодала дзяўчына па імені Бесава Баба; на вечнасць. Эл. версія: 2010 (d060).

  • [1424].VI.15. Лаўрышаўскі манастыр. Навагрудскі намеснік Петраш Мантыгірдавіч, па загаду в.к.л. Вітаўта, выносіць вырак па справе паміж Лаўрышаўскім манастыром і людзьмі вялікага князя, падзяліўшы паміж імі ўгоддзі. Эл. версія: 2010 (d083).

  • [1427].VIII.03. Цвер. Вялікі князь цвярскі Барыс Аляксандравіч заключае мірны дагавор з в.к.л. Вітаўтам. Эл. версія: 2009 (d033).

  • [1431-1432].IX.29. Каля ракі Нёман на Крыкшцянах. Вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч загадвае жамойцкаму старасце Пайлыміну (Гайліміну), каб ён даў па аднаму чалавеку жамойцкім людзям: Перавойну, Генбуту, Прышмонту, Слуцінту, Клаўскайлу, Прышкінту, Скаўдзірду, Віляшу, Сцябуцю, Канцюне, Арвіду і іншаму Арвіду. Эл. версія: 2010 (d052).

  • 1432.IX.23. Трокі. В.к.л. Жыгімонт (Кейстутавіч) вызваляе месцічаў Вільні, "ляхаў" і "русь" па даўняму звычаю ад уплаты мыта і гандлёвых падаткаў на ўсёй тэрыторыі ВКЛ - у Луцку, Кіеве, у Падольскай зямлі, у Смаленску, Бярэсці, Новагарадку, Менску, Коўне і ў іншых землях, навечна. Эл. версія: 2010 (d114).

  • [1432-1436].XII.31. Трокі. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч паведамляе Пінскаму намесніку Андрэю, што даў Мікалаю Ляху (Сырапяту) палову даннікаў Палкоўскіх Ляхавічаў, якіх ён прасіў; а палова тых даннікаў няхай плаціць дань в.к.л. Эл. версія: 2009 (d011).

  • 1433.[III.22]. Віцебск. Князі і баяры Рускіх зямель Яраслаў Лінгвенавіч; Андрэй Міхайлавіч; Іван Сямёнавіч; луцкі альбо кіеўскі (?) ваявода Міхаіл Іванавіч; смаленскі стараста Іван Пуцята Сямёнавіч; Андрэй Дзмітрыевіч, Валодка Сарадавіч (?); падольскі стараста Фёдар Нясвіцкі; Івашка Манівідавіч; бранскі стараста Юрша Іванавіч; мезенскі стараста Рыгор Пратасій; Георгій Бутрус; віцебскі стараста Міхаіл Георгіевіч; полацкі стараста (?) Васіль Доўгар Дзмітрыевіч; маршалак Георгій Падковіч (?) і смаленскі маршалак Аляксандр паведамляюць Базельскаму сабору, што князь Баляслаў Свідрыгайла з'яўляецца законна выбраным вялікім князем літоўскім пасля смерці Вітаўта; пішуць пра крыўды, які чыніў Свідрыгайле князь Жыгімонт Кейстутавіч. Эл. версія: 2010 (d057).

  • [1433-1439].XII.14. Вільня. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч паведамляе віленскаму ваяводу Доўгірду, што даў віленскаму падканюшаму Яньку чатырох чалавек у Рудомінскай воласці на рацэ Мерачы: Бутковіча, Ваўчковіча, Нарэйку Віцевіча і Васільца. Эл. версія: 2009 (d032).

  • [1435].VII.10. Трокі. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч загадвае жамойцкаму старасце Мантоўту, каб ён даў па аднаму чалавеку жамойцкім людзям, якія былі пералічаны ў больш ранняй грамаце, адпраўленай жамойцкаму старасце Гайліміну (гл.: d052); а менавіта каб далі Перавойну чалавека Шніркшацівіча. Эл. версія: 2010 (d053).

  • [1436].XI.03. Перамышль. Вялікі князь Свідрыгайла Альгердавіч надае свайму слузе Федзьку Вайніловічу за верную службу Новае Сяло ў Гарадзецкім (Давыд-Гарадоцкім) павеце, Забалоцце, зямлю Туровіча ў Вялемічах, а ў Ольшах зямлю Рудніца з усімі ўгоддзямі, на вечнасць; а зямлю гэту раней трымаў Радзівіл, які здрадзіў і выдаў свайго гаспадара князя Мітку Давыдавіча князю Жыгімонту Кейстутавічу. Эл. версія: 2009 (d037).

  • [1438].IX.03. Дарсунішкі. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч загадвае жамойцкаму старасце Кантоўту, каб ён даў Енюры зямлю Шырэйкаву, якую той прасіў як пустую. Эл. версія: 2010 (d059).

  • [1440-1442].VIII.17. Навагрудак. В.к.л., каралевіч Казімір паведамляе Пінскаму намесніку Юрыю, што пацвярджае Мікалаю Сырапяту сяло ў Пінску і ўсё да яго належачае, што ён трымаў пры в.к.л. Жыгімонце Кейстутавічы. Эл. версія: 2009 (d012).

  • [1440-1446].VIII.31. Пуня. В.к.л., каралевіч Казімір паведамляе Камянецкаму намесніку Пацу, што перадае Галімонту Узвод, які раней трымалі Ліска з братам. Эл. версія: 2009 (d013).

  • [1441].IV.14. Вільня. В.к.л., каралевіч Казімір загадвае старасце Жамойці Кантоўту, каб даў Набуту па яго просьбе трох чалавек блудзячых: Некя, Кеча і Сукінта. Эл. версія: 2010 (d111).

  • [1442].II.14. Трокі. В.к.л., каралевіч Казімір загадвае старасце Жамойці Кезгайлу, каб даў Уківінусу ў Медніцкай воласці чалавека Нікаса, да волі. Эл. версія: 2010 (d093).

  • [1443.III.01 - VIII.31]. Мсціслаўль. Князь Юрый Лінгвеньевіч, яго жонка Соф'я і сын Іван пацвярджаюць фундуш свайго бацькі князя Сямёна Лінгвена манастыру святога Ануфрыя на рацэ Напоце; а яшчэ надаюць манастыру сёлы Галоўчына, Калеснікаўскае, Сельца, Камаровічы; вызначаюць судовую прыналежнасць манастыра і парадак разгляду спраў. Эл. версія: 2009 (d006).

  • [1443].XII.21. Вільня. В.к.л., каралевіч Казімір загадвае старасце Жамойці Кезгайлу, каб даў Гівіну пустую зямлю Гоўдзікаву. Эл. версія: 2010 (d108).

  • [1445-1447]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Кезгайла, па распараджэнні в.к.л. Казіміра, дае баярам Цвярской воласці: Арбшу - чалавека Супрыгаса, Відойду - чалавека Дарга, Люпу - чалавека Наўдалека. Эл. версія: 2010 (d075).

  • [1447].III.10. Бакшты. В.к.л., каралевіч Казімір паведамляе намеснікам, старцам і мужам Магілёўскім, што вызваліў магілёўскіх баяр Ілінічаў ад валаснога цягла, таксама як у часы в.к.л. Вітаўта быў вызвалены іх бацька Ілля. Эл. версія: 2009 (d014).

  • [1449-1478]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч пацвярджае Волю валоданне чалавекам Мядуцем. Эл. версія: 2010 (d110).

  • [1449-1478]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч пацвярджае Гінівойну валоданне чалавекам Відзейматам (Відзейкам), якога в.к.л. Вітаўт надаў яго бацьку Гедзівілу. Эл. версія: 2010 (d109).

  • [1449-1478]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч па распараджэнні в.к.л. Казіміра дае Набуту чалавека Дыргела, не путнага і не кунічнага. Эл. версія: 2010 (d112).

  • [1449-1485]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч выносіць вырак па справе Мінамонта, які быў абвінавачаны ў незаконным дзяржанні чалавека-кунічніка; устаноўлена, што яшчэ Кезгайла, калі ўпершыню быў старастам Жамойці, па распараджэнні в.к.л. Вітаўта, даў бацьку Мінамонта Клаўзгайлу чалавека-кунічніка Міжыка, а сын гэтага Міжыка Трумпа цяпер застаецца ў Мінамонта; то няхай і далей застаецца, бо наданне даўняе. Эл. версія: 2010 (d074).

  • 1450.III.18. Кіеў. Фальсіфікат. Гаспадар Кіеўскіх зямель Раман Алізар Ваўчкевіч, старэйшы брат Алізара Шыловіча, складае тэстамент, адпісваючы сваю рухомую і нерухомую маёмасць жонцы Аўдоцці Загароўскай, сыну Васілю і іншым асобам. Эл. версія: 2010 (d066).

  • [1450-1469].VIII.08. Пінск. Князь Юрый Сямёнавіч надае з сяла Дружыловічы Пінскага павета, якое выслужыў у караля Казіміра, Дружыловіцкай царкве святога Міколы чалавека Ігната і яго брата ў Аполлі, дзесяціну з Дружыловічаў, зямлю ў Дастоеве, тры вядры мёду ў Моталі і два вядры мёду ў Давячоравічах. Эл. версія: 2009 (d008).

  • [1454.III.01-1455.II.28]. [Месца не пазначана]. Міхаіл Пьструч Іванавіч надае Свята-Троіцкаму манастыру на Галаўлі і епіскапу Смаленскаму Місаілу след Ціманяцінскі на Галаўлі, з данінай 40 пудоў мёду, і луку возера Чарэя, пачынаючы ад Гарадзецкага вострава і да Межтока. Эл. версія: 2009 (d018).

  • [1455].XI. Мсціслаўль. Князь Юрый Лінгвеньевіч надае за службу баярыну Варанцу ў Мсціслаўскім павеце сяло Грыдкава і Нарычына, садоўніка Ваўковіча і Васільца, а ва Мгліне Манюкову зямлю; а сваіх людзей баярыну Варанцу судзіць самому. Эл. версія: 2009 (d015).

  • [1456, альбо 1471, альбо 1486].XI. Гародна. (В.к.л.) Казімір паведамляе жамойцкаму старасце Яну Кезгайлавічу, каб даў Ануру чалавека ў Жамойці (у больш раннім дакуменце d059 Aнур названы Енюрам). Эл. версія: 2010 (d063).

  • [1457 альбо 1472].VI.05. [Крожы]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч дае Гетконту па яго просьбе зямлю Даўгонта, які ўцёк да немцаў, і зямлю Эйторта, які помер без нашчадкаў. Эл. версія: 2010 (d113).

  • [1457 альбо 1472].XII.16. Крожы. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч надае Шэбу Занжэечу зямлю нябожчыка вялдомага чалавека Стунгіса, які раней быў за ім. Эл. версія: 2010 (d086).

  • [1458, альбо 1473, альбо 1488].III.08. Вільня. Кароль Польшчы, в.к.л. Казімір паведамляе намесніку Магілёўскаму, старцам і мужам Магілёва, што раней прыдаў зямлю Семянчынскую да айчызны Сідара Ілініча і яго братоў і вызваліў іх з той зямлі ад падводнага цягла і ад іншых падаткаў; а даў зямлю Семянчынскую Ілінічам за службу "даспехам". Эл. версія: 2009 (d010).

  • [1463.III.01-1464.II.29]. Мсціслаўль. Князь Іван Юр'евіч, яго жана княгіня Ульяна і іх дзеці надаюць Мсціслаўскай царкве святой Троіцы даніну - 14 кадзей мёду навечна і жыта 140 бочак. Эл. версія: 2009 (d019).

  • [1465].III. Кіеў. Князь Сямён Аляксандравіч надае свайму слузе князю Юрыю Барысавічу селішча Серакоў з усім, што да яго належыць. Эл. версія: 2010 (d061).

  • [1468].V.02. Крожы. Cтараста Жамойці Ян Кезгайлавіч перадае Янушу зямлю, якой валодаў нябожчык Віркета, каб з гэтай зямлі не гублялася служба; а дочкі Віркеты застаюцца на яго вотчыне. Эл. версія: 2010 (d056).

  • [1468].V.15. [Месца не пазначана]. Жытомірскі стараста Жыгімонт Індрыхавіч і яго жонка Ганна надаюць свайму слузе Сенку сяло Грыдкаў з усімі ўгоддзямі, за службу. Эл. версія: 2010 (d062).

  • [1470 альбо 1471].II.09. [Месца не пазначана]. Падазроны. Княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, надае свайму слузе Ленцу Васільевічу і яго братанічу (пляменніку) Фальцу служэбную зямлю; з гэтай зямлі яны павінны служыць конную службу, не даючы ніякіх данін, на вечнасць. Эл. версія: 2009 (d036).

  • [1470].IV.03. Гародна. Кароль Польшчы, в.к.л. Казімір паведамляе трокскаму ваяводзе, маршалку земскаму Радзівілу Осцікавічу, што яму скардзіліся трокскія яўрэі: пры в.к.л. Вітаўце, в.к.л. Жыгімонце (Кейстутавічы) і пры самім в.к.л. Казіміры яны плацілі толькі палову серабшчызны, а другую палову плаціла места Трокскае па Лебедны мост; то гэты парадак няхай захоўваецца. Эл. версія: 2010 (d115).

  • [1470].IV.08. [Месца не пазначана]. Княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, надае свайму слузе Воласу Лаўчыле зямлю Лютчыча; ён павінен служыць з той зямлі конную службу, як раней служылі Дзядзера і Асташка, на вечнасць. Эл. версія: 2009 (d035).

  • [1470].VI. [Кіеў]. Намеснік Кіеўскай Сафійскай кафедры Мануіл звяртаецца да кіеўскага отчыча князя Сямёна Алелькавіча з просьбай абараніць маёнткі мітраполіі, Кіева-Пячэрскага манастыра і Уздзвіжанскай царквы з людзьмі Мігалчычамі, Калянчанамі, селішчам Макалевічамі ад уступлення ў іх паноў Васіля Радуліча і яго братаніча Івана. Эл. версія: 2009 (d031).

  • [1471].III.02. Дварэц. Княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, вызваляе свайго слугу Даніла Барачэвіча ад валаснога абавязку хадзіць у заставу ("на сторожу") да горада Гарадка (Давыд-Гарадка); ён павінен служыць коннай службай, на вечнасць. Эл. версія: 2009 (d034).

  • [1475].VI.03. Бярэсце. Кароль Польшчы, в.к.л. Казімір паведамляе маршалку, Гарадзенскаму намесніку Станьку Судзівоевічу, што перадаў Гарадзенскаму ключніку Ваську Аляксандравічу зямлю, якую трымаў нябожчык Ясуд Радунец; а ўдава Ясуда, атрымаўшы ад Ваські Аляксандравіча 10 коп грошай, мае ісці на вотчыну Ясуда ў Радунь. Эл. версія: 2009 (d016).

  • [1475].X.28. [Месца не пазначана]. Берасцейскі намеснік Ян Насуціч і дарагічынскі намеснік Іван Іллініч па загаду в.к.л., караля Польшчы Казіміра выносяць вырак па зямельнай спрэчцы паміж пані Угроўскай, яе сынам Лаўрынам і панам Станіславам Жалязніцкім з братамі. Эл. версія: 2010 (d124).

  • [1481].I.26. Вільня. Навасільскі і адоеўскі князь Міхаіл Іванавіч разам з братам князем Фёдарам Іванавічам і пляменнікам (братанічам) князем Іванам Васільевічам прысягаюць служыць каралю Польшчы, в.к.л. Казіміру і абгаворваюць умовы службы. Эл. версія: 2010 (d127).

  • [1484].III.10. Крожы. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч выносіць вырак са справе Войдзюса, Мійжы, Жука і Станіюша, што яны не павінны рабіць паседзі (стацыі) цівуну і намесніку, а толькі служыць вялікаму князю конную службу. Эл. версія: 2010 (d076).

  • [1486].II.27. Крожы. Кашталян віленскі, стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч вызваляе путнага чалавека Мічуса Унвойнавіча і яго брата ад новых падаткаў. Эл. версія: 2010 (d055).

  • [1486].V.26, индикт 4. Крожы. Стараста Жамойці, кашталян віленскі Ян Кезгайлавіч выносіць вырак па справе Шэбы (Занжэяча): яго ў караля прасілі як вялдомага, але Шэба пры першых в.к.л. служыў конную службу на вайне, то і цяпер няхай служыць; пра таго ж чалавека гл. d086. Эл. версія: 2010 (d088).

  • [1488, альбо 1503, альбо 1518].V.16. Крожы. Стараста Жамойці Станіслаў Янавіч (Кезгайла) на падставе граматы в.к.л. Жыгімонта Кейстутавіча вызваляе братоў Ядата і Пятра ад цяглай службы, бо яны з'яўляюцца баярамі, а не простымі людзьмі. Эл. версія: 2010 (d054).

  • 1488.VII.16. Пінск. Княгіня Марыя, удава князя Сямёна Аляксандравіча (Алелькавіча), разам з сынам Васілём вызваляюць баярына Зіноўя Лозіча, пасаджанага на служэбнай зямлі, ад падаткаў і павіннасцей. Эл. версія: 2009 (d009).

  • [1488].VII.29. Пінск. Княгіня Марыя, удава князя Сямёна Аляксандравіча (Алелькавіча), разам з сынам Васілём Сямёнавічам надаюць Пінскаму войту Пятру Мацковічу ніву паміж Крайнавіцкай і Запольскай дарогамі і востраў з балотам, на вечнасць. Эл. версія: 2009 (d003).

  • [1488].XI.17. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча, разам з сынам Сямёнам Міхайлавічам, надае манастыру Святой Троіцы мельніка Семенца на Лакнейскі стаў, таксама прыданы манастыру. Эл. версія: 2009 (d028).

  • [1490, альбо 1505, альбо 1520].V.02. Бярэсце. Зямянін Берасцейскага павету Міхалка Хоміч прадае Мелянцею Супруновічу поле і палову дубровы, сваю вотчыну, якую купіў яго дзед Стэцка ў зямяніна Яцка Грынковіча, побач з Бярэсцем, па абодва бакі ад Чарнеўскай дарогі; з гэтай вотчыны Мелянцей Супруновіч мае служыць ваенную службу, калі паклічуць. Эл. версія: 2010 (d065).

  • [1490, альбо 1505, альбо 1520].V.13. Крожы. Стараста Жамойці Станіслаў Янавіч (Кезгайла) выносіць вырак па справе Кацярыны Вісвойнавай Анаровіча: паколькі Вісвойн быў шляхцічам, то яго і Кацярыны дачкі Апранка і Талюша застаюцца на яго вотчыне; іх мужы Мішэйка і Міхаіл служаць з той вотчыны тую ж службу, што Вісвойн; цешчу сваю Кацярыну даглядаюць да яе смерці. Эл. версія: 2010 (d064).

  • [1491].VI.10. Кобрын. Княгіня Фядора, удава кобрынскага князя Івана Сямёнавіча, пасля яго смерці згодна з яго воляй запісвае на памін душы мужа-нябожчыка Кобрынскаму манастыру Святога Спаса сяло Корчычы, дзесяціну ад млына на рацэ Кобрынцы, ад жыта, ад ярыны і дзве вольныя карчмы ў Кобрыне; на вечнасць. Эл. версія: 2010 (d125).

  • [1491].IX.03. Крожы. Cтараста Жамойці Станіслаў Янавіч (Кезгайла) перадае Сакшы зямлю вялікакняжацкага чалавека Гедміна, з якой Сакша мае служыць службу як са сваёй вотчыны. Эл. версія: 2010 (d058).

  • [1492].IV.10. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча надае Слуцкаму манастыру Святой Троіцы даннага чалавека Івана Козіча, які не мае права адысці з-пад манастырскай падначаленасці. Эл. версія: 2009 (d029).

  • [1492].V.31. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча, разам з сынам князем Сямёнам Міхайлавічам надае архімандрыту Слуцкага манастыра Святой Троіцы Макарыю сяльцо Драбышоўскае, на вечнасць. Эл. версія: 2009 (d030).

  • [1492].VII.03. Пінск. Княгіня Марыя, удава князя Сямёна Аляксандравіча (Алелькавіча), разам з сынам Васілём Сямёнавічам надаюць маёнтак пану Міхну Сянковічу Пачапоўскаму, пяць даннікаў у Ляхавічах і чалавека Чачковіча ў Купяцічах, на вечнасць. Эл. версія: 2009 (d002).

  • [1492, альбо 1507, альбо 1522].VIII.02. Крожы. Стараста Жамойці Станіслаў Янавіч дазваляе падданаму Крожскай воласці Юрыю Якубовічу ажаніцца з Даротай, малодшай дачкой нябожчыка Юрыя Даўгялавіча, і ўзяць трэцюю частку вотчыны Юрыя Даўгялавіча. Эл. версія: 2010 (d077).


Вверх

  • Зборнік дакументаў пра жыццё і дзейнасць Ф. Скарыны || Па выд.: Франциск Скорина и его время. Энциклопедический справочник. Мн., 1990. С. 584-603. - Эл. версія: 2002. HTML.

  • Дзярновіч А. Віцебска-Рыжскія акты XIII-XVII ст.: дагаворы і службовая карэспандэнцыя паміж органамі кіравання горада Віцебска і ганзейскага горада Рыгі (з былога комплекса Ruthenica Дзяржаўнага Гістарычнага архіва Латвіі). Вып. 1. Дакументы гаспадарча-гандлёвыя XV-XVI ст. Мн., 2005.

    Фармат DJVU: 2 mb. Кніга прадстаўлена аўтарам. Эл. версія: 2006.

  • Ліцкевіч А. Старабеларускія граматы XV ст. з Archiwum głównego akt dawnych у Варшаве // Здабыткі. Дакументальныя помнікі на Беларусі. Вып. 11. Мн., 2009. С. 6-41. Электронная версія: DJVU, 810 kb.

  • Каталог кніг "Ordensfolianten" з былога Кёнігзбергскага тайнага архіва.

  • Беларусіка ў айчынных і замежных зборах: Францыя.

  • Пісьмовыя крыніцы па гісторыі Люблінскай уніі 1569 г.

  • Lettres de Henri III roi de France / Recueillies par Pierre Champion; publiées avec des compléments, une introduction et des notes pour la Société de l'histoire de France (Legs Pierre Champion) par Michel François, professeur a l'École Nationale des Chartes. T. 1. 1557 - Août 1574. Paris, 1959. || Формат DJVU. Эл. версія: 2005.

    Кніга падзелена на тры файлы: стр. I-XXXII, 1-155 (2 мб) | стр. 156-283 (1,6 мб) | стр. 284-385 (1,3 мб; тут раздзел: Henri, roi de Pologne).

  • Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 года. - Эл. версія: 2002-2003.

  • Філон Кміта-Чарнобыльскі. Лісты 1573-1580 гадоў. || Па выд.: Помнікі старажытнай беларускай пісьменнасці. - Уклад., уступ. артыкулы, каментарыі канд. філалагічных навук А.Ф.Коршунава. Мн., 1975. - Эл. версія: 2003. (UPD: 8 жніўня 2009. Нядаўна быў адкрыты яшчэ адзін, 31-ы па ліку ліст Ф. Кміты: публікацыю гл. ніжэй).

  • Тры дакументы: 1) 1569.III.10. Люблін. Падканцлер ВКЛ Астафей Валовіч паведамляе панам радам ВКЛ аб тым, што на Люблінскім сейме яго вымушалі прыняць прысягу на вернасць Польскай Кароне; 2) [1574].XI.03. Орша. Аршанскі стараста Філон Кміта паведамляе вялікаму гетману ВКЛ аб сустрэчы літоўскага ганца ў Смаленску і аб сітуацыі ў Маскоўскай дзяржаве; 3) 1577. Кароль Польшчы, в.к.л. Стафан Баторый запрашае на службу ВКЛ ротмістраў гусарскай кавалерыі || Па выд.: Ліцкевіч А.У. Выбар на стагоддзі. Малавядомыя дакументы 1569-1577 гадоў па гісторыі Люблінскай уніі // Беларуская думка. 2009, № 7. С. 60-65 || DJVU, 430 kb.

  • Дакументы па гісторыі ВКЛ XIV - XVI стст. у архіве Пасольскага прыказа Маскоўскай дзяржавы (па вопісу 1626/1627 гг.): Грамоты; "Книги литовские"; "Столпы литовские"; "Рознь литовская". Па выд.: Опись архива Посольского приказа 1626 года / Подгот. В.И. Гальцов; под ред. С.О.Шмидта. Ч. 1. М., 1977. Сс. 32-37; 84-111; 228-235; 289-291; 346-347. - DJVU, 0,9 mb.







Hosted by uCoz