Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Нарративные источники, эпиграфика
Документальные, эпистолярные, законодательные источники
Памятники культуры, словесности, философской мысли
Музыка, театр, фольклор || Визуальные материалы
Полезные исторические веб-ресурсы.
Каталог электронных книг, библиография.
Метрика ВКЛ (Литовская Метрика).

Апошняе абнаўленне: 2010.II.14.

Археалагічныя артэфакты, зброя, прадметы прыкладнога мастацтва.
Партрэтная галерэя ВКЛ.
Творы выяўленчага мастацтва: скульптуры, іконы, фрэскі, жывапіс, разьбярства.
Кніжныя гравюры і ілюстрацыі.
Матэрыялы для вывучэння беларускай палеаграфіі.

Археалагічныя артэфакты, зброя, прадметы прыкладнога мастацтва:


Наверх

Партрэтная галерэя ВКЛ:

  • Алелькавіч Юрый Юр'явіч (17 жніўня 1559 - 6 мая 1586), слуцкі князь, старэйшы сын Юрыя Юр'явіча Алелькавіча, перапісаў Слуцкае евангелле || Белоруссия и Литва. Исторические судьбы Северо-Западного края. С высочайшего соизволения издано при Министерстве внутренних дел П.Н.Батюшковым. С одной хромолитографией, 99 гравюрами и картой. СПб., 1890. С. 213. Гравюра зроблена па фатаграфіі з жывапіснага партрэту, які захоўваўся ў Слуцкім Троіцкім манастыры.

  • Альгерд Гедзімінавіч (каля 1296 - май 1377), вялікі князь літоўскі. Стылізаваны партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 51.

  • Аляксандр Казіміравіч (5 жніўня 1461 - 19 жніўня 1506), кароль Польшчы, вялікі князь літоўскі. Стылізаваны партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 56v (тая ж выява выкарыстана ў кнізе на арк. 15 як "партрэт" Казіміра ІІ).

  • Баторый Стэфан (27 верасня 1533 - 12 снежня 1586), кароль Польшчы, вялікі князь літоўскі. Партрэт з выд.: Warhaffte gründtliche und eigendtliche Beschreibung des Krieges welchen der... König zu Polen Stephan Batori... wider den Groß fürsten in der Moschkaw Iwan Wasilowitzen geführet... Durch... Reinholt Geydenstein... beschrieben. 1590. Перадрукавана ў выд.: Księga Batoriańska: zbiór dokumentów ku uczczeniu 350-letniej rocznicy zgonu Króla Stefana Batorego wydany na 20-lecie wskrzeszenia Wszechnicy Wileńskiej / Wyd. R.Mienicki. Wilno, 1939.

  • Бона Сфорца (2 лютага 1494 - 1557), каралева Польшчы, вялікая княгіня літоўская, жонка Жыгімонта І, маці Жыгімонта Аўгуста. Партрэт з выд.: Decius I.L. De vetustatibus Polonorum liber I. De Jagellonum familia liber II. De Sigismundi regis temporibus liber III. Cracoviae, 1521.

  • Велямін-Руцкі Іосіф (1573 альбо 1574 - 5 лютага 1637), уніяцкі мітрапаліт кіеўскі і ўсяе Русі ў 1613 - 1637 гг. || Белоруссия и Литва... СПБ., 1890. С. 209. Гравюра зроблена па фатаграфіі з жывапіснага партрэту, які захоўваўся ў архіярэйскім доме ў г. Холм.

  • Весялоўскі Крыштоф (? - 19 красавіка 1637), маршалак надворны ВКЛ у 1622 - 1635, маршалак вялікі ВКЛ з 1635. Партрэт невядомага мастака, 1636 г. || Спадчына, 1992, № 3.

  • Вітаўт Кейстутавіч (1350 - 27 кастрычніка 1430), вялікі князь літоўскі. Стылізаваны партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 54 (тая ж выява выкарыстана ў кнізе на арк. 8 як "партрэт" князя Прэміслава Лешка).

  • Віцень (? - 1316), вялікі князь літоўскі. Стылізаваны партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 48v (тая ж выява выкарыстана ў кнізе на арк. 10 як "партрэт" Баляслава Храбрага).

  • Гедзімін (каля 1275 - 1341), вялікі князь літоўскі. Стылізаваны партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 49v (тая ж выява выкарыстана ў кнізе як "партрэт" Казіміра Вялікага).

  • Жыгімонт І Стары (1 студзеня 1467 - 1 красавіка 1548), кароль Польшчы, вялікі князь літоўскі. 1. Партрэт з выд.: Decius I.L. De vetustatibus Polonorum liber I. De Jagellonum familia liber II. De Sigismundi regis temporibus liber III. Cracoviae, 1521. 2. Партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 21v.

  • Жыгімонт II Аўгуст (1 жніўня 1520 - 7 ліпеня 1572), кароль Польшчы, вялікі князь літоўскі || 1. Стылізаваны дзіцячы партрэт , з выд.: Decius I.L. De vetustatibus Polonorum liber I. De Jagellonum familia liber II. De Sigismundi regis temporibus liber III. Cracoviae, 1521 (партрэт зроблены не з натуры, бо ў 1521 г. Жыгімонту Аўгусту быў толькі год). 2. Прыжыццёвы гравюрны партрэт (1554 г.) з выд.: Martini Cromeri De origine et rebus gestis polonorum libri XXX. Basileae, 1555. 3. Партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 23v.

  • Жыгімонт III Ваза (20 чэрвеня 1566 - 30 красавіка 1632), кароль Польшчы і Швецыі, вялікі князь літоўскі || Гравюра з выдання трэцяга Статута ВКЛ (Вільня, 1588).

  • Міндоўг (1195? - 1263), кароль Літвы. Стылізаваны партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 41 (тая ж выява выкарыстана ў кнізе як "партрэт" Леха I).

  • Радзівіл Елізавета Соф'я. Партрэт невядомага мастака, першая палова XVII ст. || Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мн., 1993. С. 469.

  • Радзівіл Мікалай-Крыштоф па мянушцы Сіротка (2 жніўня 1549 - 28 лютага 1616), дзяржаўны і ваенны дзеяч ВКЛ, пісьменнік, падарожнік і мецэнат. Гравюра Томаша Макоўскага, 1601 г.

  • Радзівіл Соф'я (1 мая 1585 - 9 (19) сакавіка 1612), беларуская праваслаўная святая, дачка слуцкага князя Юрыя Юр'явіча і Барбары Кішкі, апошняя з роду Алелькавічаў. Партрэт невядомага мастака, XVI - пач. XVII ст.

  • Радзівіл Юрый Мікалаевіч (каля 1480 - красавік 1541), вялікі гетман ВКЛ з 1531 г. Партрэт невядомага мастака, другая пал. XVI ст. || Спадчына, 1991, № 4.

  • Сапега Грызельда. Партрэт невядомага мастака, 1630-я гг. || Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мн., 1993. С. 469.

  • Свідрыгайла Альгердавіч (каля 1370 - 10 лютага 1452), вялікі князь літоўскі. Стылізаваны партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 55 (тая ж выява выкарыстана ў кнізе на арк. 18 як "партрэт" Людовіка Анжуйскага).

  • Скарына Францішак (каля 1490, Полацк - каля 1551), беларускі першадрукар, перакладчык Бібліі, доктар медыцыны. Гравюрны партрэт з выд.: Книга Исуса Сирахова рекомая Панаретосъ Еклесиастыкусъ или Церъковникъ. Прага, 1517. Арк. 82.

  • Скіргайла Альгердавіч (каля 1354 - студзень 1397), князь полацкі, трокскі і кіеўскі, намеснік у ВКЛ з 1386 па 1392 гг. Стылізаваны партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 53 (тая ж выява выкарыстана ў кнізе як "партрэт" князя Крака).

  • Сматрыцкі Мялецій (1577 - 27 снежня 1633), полацкі архіепіскап, беларуска-украінскі пісьменнік і філолаг || Белоруссия и Литва... СПб., 1890. С. 229. Гравюра зроблена па фатаграфіі з жывапіснага партрэту, які захоўваўся ў бібліятэцы архіепіскапа літоўскага.

  • Солтан Іосіф (? - 1521 альбо 1522), епіскап смаленскі, з 1507 г. мітрапаліт кіеўскі, галіцкі і ўсяе Русі || Белоруссия и Литва... СПб., 1890. С. 191. Гравюра зроблена з жывапіснага партрэту, які захоўваўся пры Віленскім архіярэйскім доме.

  • Статкевіч Багдан Вільгельмавіч (? - 1651), кашталян мсціслаўскі ў 1644 - 1646 і навагрудскі з 1646, праваслаўны мецэнат || Белоруссия и Литва... СПб., 1890. С. 221. Гравюра зроблена па фатаграфіі са старажытнага жывапіснага партрэту, які захоўваўся ў Аршанскім Куцеінскім манастыры.

  • Трайдзень (? - 1282?), вялікі князь літоўскі. Стылізаваны партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 48 (тая ж выява выкарыстана ў кнізе на арк. 6 як "партрэт" аднаго з міфічных князей Польшчы).

  • Хадкевіч Рыгор Аляксандравіч (? - 12 лістапада 1572 альбо 19 лістапада 1573), гетман ВКЛ, фундатар Заблудаўскай друкарні || Белоруссия и Литва... СПб., 1890. С. 187. Гравюра зроблена па фатаграфіі з жывапіснага партрэту, які захоўваўся ў Нясвіжскім замку.

  • Цяпінскі Васіль (1530-я гг. - каля 1600), афіцэр войска ВКЛ, пісьменнік, перакладчык Евангелля, дзеяч Рэфармацыі. Гравюра 1576 г.

  • Ягайла Альгердавіч (у каталіцтве Уладзіслаў) (1352? - 1 чэрвеня 1434), кароль Польшчы, вялікі князь літоўскі. 1. Стылізаваны партрэт з выд.: Gwagnin A. Sarmatiae Europeae descriptio. Spirae, 1581. F. 51v. 2. Стылізаваны партрэт з выд.: Kronika Polska Marcina Bielskiego. Nowo przez Ioach. Bielskiego, syna iego wydana. Kraków, 1597. S. 271.


Наверх

Творы выяўленчага мастацтва: скульптуры, іконы, фрэскі, жывапіс, разьбярства:


Наверх

Кніжныя гравюры і ілюстрацыі:

  • Мініацюра "Евангеліст Матфей" з Аршанскага евангелля (ХІІІ ст.). || Музей старажытнабеларускай культуры. Дапаможнік для наведвальнікаў. Мн., 1998. С. 136. - Арыгінал рукапісу захоўваецца ў бібліятэцы АН Украіны. Знойдзены ў 1812 г. у Воршы. Пергамен, 142 аркушы. З чатырох мініацюр евангелістаў захаваліся толькі выявы Матфея і Лукі.

    Гл. таксама: Старонка Аршанскага евангелля || Франциск Скорина и его время. Энциклопедический справочник. Мн., 1990. С. 322.

  • Гравюры, ініцыялы, застаўкі і віньеткі з выданняў Францішка Скарыны.

  • Шарашоўскае евангелле (кан. XV альбо сяр. XVI ст., рукапіс). Разварот (чорна-бел.). || Франциск Скорина и его время. Энциклопедический справочник. Мн., 1990. С. 322.

    Гл. таксама разварот (каляров.). || Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. Мн., 1996. С. 345.

  • Генеалагічнае дрэва Ягелонаў, з выд.: Decius I.L. De vetustatibus Polonorum liber I. De Jagellonum familia liber II. De Sigismundi regis temporibus liber III. Cracoviae, 1521.

  • Язычнікі-літоўцы пакланяюцца змяе || Гравюра надрукавана ў выд.: Olaus Magnus. Historia de gentibus septentrionalibus. Romae, 1555. S. 97.

  • Грунвальдская бітва 1410 года. Гравюра з выд.: Kronika Polska Marcina Bielskiego. Nowo przez Ioach. Bielskiego, syna iego wydana. Kraków, 1597.

  • Пасяджэнне вальнага сейма Рэчы Паспалітай. Гравюра з выд.: Herburt J. Statuta i przywileje koronne. Kraków, 1570.

  • Евангеліст Марк. Мініацюра з "Евангелля" Пятра Мсціслаўца. Вільня, 1575. - Музей старажытнабеларускай культуры. Дапаможнік для наведвальнікаў. Мн., 1998. С. 143.

  • Евангеліст Іаан. // Мініацюра з "Евангелля" Пятра Мсціслаўца. Вільня, 1575. - Музей старажытнабеларускай культуры. Дапаможнік для наведвальнікаў. Мн., 1998. С. 144.

  • Евангеліст Матфей. // Мініацюра з "Евангелля" Пятра Мсціслаўца. Вільня, 1575. - Музей старажытнабеларускай культуры. Дапаможнік для наведвальнікаў. Мн., 1998. С. 145.

  • Старонка з "Евангелля вучыцельнага". Заблудаў, 1569 (друкарня Івана Фёдарава і Пятра Мсціслаўца). || Франциск Скорина и его время. Энциклопедический справочник. Мн., 1990. С. 326.

  • "Свіння-вырадак, якая нарадзілася ў Вільні ў 1562 г.". З рукапіснай газеты г. Базеля (Швейцарыя, каля 1564 г.) || Выява даслана на сайт А.Белым у кастрычніку 2003 г. Ён пазначыў: "Рукапісная базэльская газета (каля 1564 г.), паведамляе нямецкаму чытачу пра вырадка-парсюка, які нарадзіўся ў 1562 г. у Вільні (porcellus monstruosus Vilnae in Lithuania natus 1562) Такія пачвары грубаватых нямецкіх бюргераў, што здавён жылі размераным, спакойным, рацыянальным жыццём, цікавілі заўжды - нездарма ж не толькі слова "кунсткамера", але і сам тып збору, акцэнтуючага ўвагу на рознага кшталту анамаліях развіцця, паходзіць менавіта ад немцаў". – Таксама ў фармаце JPG.

  • Штурм Полацка маскоўскім войскам". Гравюра на тытульным аркушы "лятучага лістка" "Праўдзівыя і жудасныя звесткі пра лютага ворага Маскавіта" ("Warrhafftige und erschreckliche Zeitung von dem grausamen Feind dem Moskowiter", Аўгсбург, 1563 г.) || Выява даслана на сайт А.Белым у кастрычніку 2003 г. Ён пазначыў: : "Гэтая выява нагадвае рачэй падзеі нядаўняй Шмалькальдэнскай вайны ў Германіі паміж пратэстантамі і каталікамі, чым сапраўдную трагедыю, якая напаткала Падзвінне ў лютым 1563 г. Хутчэй за ўсё, нямецкі мастак намаляваў уяўны Полацк такім, якім, на яго думку, мусіў выглядаць еўрапейскі горад увогуле - з мураванымі зубчастымі сценамі, вежамі, гатычнымі цэрквамі і камяніцамі, зусім як яго родны Аўгсбург, Прага або Вроцлаў". Также в формате JPG.

  • Жахлівая, але праўдзівая звестка пра страшны голад і чумную пошасць, якія напаткалі краіну Русь і Літва ў 1571 годзе". Каляровая гравюра з лятучага лістка г.Аўгсбург /Германія, 1571/. || Арыгінал з подпісам "Ein Erschroeckliche doch Warhaftige grausame hungers nott und Pestilenzische plag so im Landt Reissen vnnd Littaw furgangen im 1571 Jar." Цюрыхская Zentralbibliothek, са збору Яна Якуба Віка. - На сайт даслаў А.Белы.

  • Від Горадні (Гродна). Гравюра Матыяса Цюнта (Нюрнберг), паводле накіду з натуры Ганса Адэльхаўзэра, 1568 г. – зменшаны варыянт у фармаце JPG || На сайт даслаў А.Белы. Таксама гл.: павялічаны варыянт у фармаце TIFF.

  • Ілюстрацыі з выд.: Dorohostajski Krzysztof Mikołaj. Hippika o koniach. Krakow, 1647 (?).

    М.К. Дарагастайскі (1562 - 1615) займаў пасаду вялікага маршалка літоўскага. Падчас падарожжа па Італіі займаўся ў неапалітанскай школе верхавой язды. Жыў і пахаваны ў Мураванай Ашмянцы. Першае выданне "Гіпікі" выйшла ў Кракаве ў 1603 г. Трактат складаецца з чатырох кніг, прысвечаных правілам каняводства, хваробам каней, мунштукам і выяздцы і г.д. Аўтарам ілюстрацый, магчыма, з'яўляецца Томаш Макоўскі. Сканы ўзяты з электроннага факсіміле кнігі, размешчанага ў "Polskiej Bibliotecy Internetowej". Нумарацыя старонак арыгінала захаваная: тытул | 62 | 63 | 64 | 65 | 66 | 69 | 70 | 72 (у арыгінале падвойная нумарацыя "73") | 73 | 74 | 75 | 76 | 77 | 78 | 79 | 80 | 81 | 83 | 84 | 99. - Дададзена 2004.XII.08.

  • Дзеці ў школе. Тытульны аркуш "Граматыкі", друк. Мамоничей. Вільня, 1621 || Франциск Скорина и его время. Мн., 1990. С. 412.

  • Аляксандр Тарасевіч. Сонца ў Блізнятах. З кнігі "Разарыюм", Глуск, 1672 || Спадчына, 1992. № 3. С. 75.

  • Аляксандр Тарасевіч. Сонца ў Раку. З кнігі "Разарыюм", Глуск, 1672 || Спадчына, 1992. № 3. С. 88.

  • Аляксандр Тарасевіч. Сонца ў Скарпіёне. З кнігі "Разарыюм", Глуск, 1672 || Музей старажытнабеларускай культуры. Дапаможнік для наведвальнікаў. Мн., 1998. С. 149.

  • Аляксандр Тарасевіч. Сонца ў Казярогу. З кнігі "Разарыюм", Глуск, 1672 || Музей старажытнабеларускай культуры. Дапаможнік для наведвальнікаў. Мн., 1998. С. 150.

  • Аляксандр Тарасевіч. Евангеліст Лука. З кнігі "Житие святых". Вільня, 1693 || Музей старажытнабеларускай культуры. Дапаможнік для наведвальнікаў. Мн., 1998. С. 151.

  • Фёдар Ангілейка. Гравюра на дрэве "Успенне Маці Божай" у кнізе "Ирмолой сиречь Осмогласник" Иоанна Дамаскина (Магілёў, 1700). || Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 1. Мн., 1993. С. 118.

  • Васіль Вашчанка. Тытульны аркуш "Книги житий святых" (Магілёў, 1702) || Музей старажытнабеларускай культуры. Дапаможнік для наведвальнікаў. Мн., 1998. С. 152. - У ніжнім медальёне гравёр паказаў від тагачаснага Магілёва: ратуша, саборы, гарадскія ўмацаванні.


  • Наверх

    Матэрыялы для вывучэння беларускай палеаграфіі:

  • Ліст рыжскага архіепіскапа смаленскаму князю Фёдару Расціславічу (1281-1297) || Грамоты, касающиеся до сношений Северо-Западной России с Ригою и ганзейскими городами в XII, XIII и XIV веке. СПб., 1857. № 3.

  • Вырак смаленскага князя Фёдара Расціславіча па справе паміж Бірэлем і Арманам аб нямецкім "колакале" (1284) || Грамоты, касающиеся до сношений Северо-Западной России с Ригою и ганзейскими городами в XII, XIII и XIV веке. СПб., 1857. № 4.

  • Пацвярджэнне смаленскім князем Фёдарам Расціславічам вольнага гандлю паміж Смаленскам, Рыгай і Гоцкім берагам (18 мая 1284 г.) || Сахаров И.П. Образцы древней письменности, снимки судебного письма русского, литовско-русского и малорусского (XII - XVIII вв.). СПб., 1841. Таб. 4, № 4.

  • Пацвярджэнне смаленскім князем Аляксандрам Глебавічам міра і свабоднага гандлю паміж Смаленскам і Рыгай (каля 1300) || Грамоты, касающиеся до сношений Северо-Западной России с Ригою и ганзейскими городами в XII, XIII и XIV веке. СПб., 1857. № 8.

  • Ліст полацкага епіскапа Якава рыжскаму пробсту і ратманам (1309?) || Грамоты, касающиеся до сношений Северо-Западной России с Ригою и ганзейскими городами в XII, XIII и XIV веке. СПб., 1857. № 6.

  • Гандлёвы дагавор паміж смаленскім вялікім князем Іванам Аляксандравічам і рыжскім архіепіскам і магістрам Лівонскага ордэна (першая палова XIV ст.) || Смоленские грамоты XIII – XIV вв. / Подг. к печ. Т.А.Сумникова и В.В.Лопатин. М., 1963. С. 71.

  • Гандлёвы дагавор полацкага князя Глеба і полацкага епіскапа Грыгорыя з магістрам Лівонскага ордэна і Рыгай (паміж 1 лістапада 1338 і 1341 годам) || Грамоты, касающиеся до сношений Северо-Западной России с Ригою и ганзейскими городами в XII, XIII и XIV веке. СПб., 1857. № 7.

  • Дазваленне князя Кейстута і князя Любарта, выдадзенае купцам Таруня на права гандляваць з Луцкам цераз Драгічын, Мельнік і Бярэсце (паміж 1341 і 1382 гг.) || Грамоти XIV ст. / Упорядк., вступн. стаття, коментарі і словники-покажчики М.М. Пещак. К., 1974. С. 24.

  • Пацвярджэнне літоўскім князем, гаспадаром Падольскай зямлі Аляксандрам Карыятавічам надання млына ў Смотрычы манахам дамініканскага ордэна (17 сакавіка 1375 г.). Узор падольскага канцылярскага пісьма || Сахаров И.П. Образцы древней письменности, снимки судебного письма русского, литовско-русского и малорусского (XII - XVIII вв.). СПб., 1841. Таб. 14, № 16.

  • Запіс вялікай княгіні літоўскай Ульяны царкве Успення Прачыстай Багародзіцы на цям'яншчыну (падатак для пакупкі цям'яна - ладана) з маёнткаў Азярышчы, Ухані і Аляксееўшчына (паміж 1377 і 1392 гг.). Евангелле XIV ст., РНБ, збор Талстога, аддз. ІІ, № 3, арк. 61 адв., запіс на полі || Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя ў 2 тт. Т. 2. Мн., 2006. С. 690.

  • Наданне вялікага князя літоўскага Вітаўта Васілю Карачоўскаму сяла Княжая Лука ў Камянецкім павеце Падольскай зямлі (5 мая 1383 г.). Фальсіфікат альбо антыдатаваны || Грамоти XIV ст. / Упорядк., вступн. стаття, коментарі і словники-покажчики М.М. Пещак. К., 1974. С. 63.

  • Васальны дагавор паміж смаленскім князем Юрыем Святаславічам і каралём Польшчы, вярхоўным князем Літвы Уладзіславам Ягайлам і ягоным братам Скіргайлам (16 верасня 1386 г.) || Смоленские грамоты XIII – XIV вв. / Подг. к печ. Т.А.Сумникова и В.В.Лопатин. М., 1963. С. 73.

  • Прысяжная грамата луцкага намесніка князя Фёдара Данілавіча і ягонага брата Міхаіла на вернасць каралю польскаму, літоўскаму, дзедзічу Русі Уладзіславу Ягайле (1386-1388 гг.) || Грамоти XIV ст. / Упорядк., вступн. стаття, коментарі і словники-покажчики М.М. Пещак. К., 1974. С. 66.

  • Наданне князю Скіргайлу Альгердавічу Полацкага, Троцкага княстваў, Менскай зямлі і іншых зямель (28 красавіка 1387 г.) || Сахаров И.П. Образцы древней письменности, снимки судебного письма русского, литовско-русского и малорусского (XII - XVIII вв.). СПб., 1841. Таб. 13, № 15.

  • Вырак вялікага князя літоўскага Вітаўта аб падзеле Голага балота паміж Вігайлам і біскупам (1414 альбо 1425) || Сахаров И.П. Образцы древней письменности, снимки судебного письма русского, литовско-русского и малорусского (XII - XVIII вв.). СПб., 1841. Таб. 15, № 17.

  • Грамата вялікага князя літоўскага Вітаўта бурмістру Рыгі і ўсім рыжскім купцам аб правасуддзі паміж палачанамі і рыжанамі (6 сакавіка 1399 г.) || Сахаров И.П. Образцы древней письменности, снимки судебного письма русского, литовско-русского и малорусского (XII - XVIII вв.). СПб., 1841. Таб. 15, № 18.





  • Hosted by uCoz