У 2008 г. па прапанове рэдактараў энцыклапедыі "Вялікае княства Літоўскае" я напісаў для 3-га тома энцыклапедыі артыкул "Інтэрнет-рэсурсы па гісторыі ВКЛ". У ім назваў першым па часу ўзнікнення сайтам па гісторыі Беларусі - сайт "History of Belarus (Great Litva)" (http://www.belarusguide.com/as/history/history.html). Аднак цікава, якія сайты ўзніклі потым. Я цвёрда памятаю, што ў 2002 годзе, апроч названага, ужо існавалі наступныя сайты:
2) "Бярлог - беларускі гістарычны сайт" (http://byarlog.far.ru/).
3) "Павет" (узнік згодна з капірайтам у 1999 г., цяпер яго адрас: pawet.net).
4) "Heraldica Litvaniae" (хосціўся на Geocities).
5) "Кроніка ВКЛ" (http://litva-kronika.cjb.net/).
6) Іканапіс Беларусі XV – XVIII стагоддзяў (http://www.geocities.com/belarus_icon/; цяпер на "Павеце").
7) Сайт часопіса "Беларускі гістарычны агляд" (http://gw.lingvo.minsk.by/~bha/index-b.htm).
8) Сайт зборніка Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў "Беларусіка – Albaruthenica". (http://gw.lingvo.minsk.by/mab/@book/index.htm; адрас не змяніўся за 10 гадоў!).
9) Раздзел па гісторыі на сайце "Беларуская палічка" (у тым ліку электронная версія кнігі "Беларускія летапісы і хронікі".
10) Сайт Юрая Касіча, на якім быў змешчаны пераклад 3-га раздзела Статута ВКЛ на беларускую мову лацінкай (хосціўся на Geocities).
11) Рыцарскі клуб "Alter Ego" (з 2001 г.; цяпер: http://alterego.of.by/).
12) Мая старонка на сайце Stihi.ru, дзе былі размешчаны вершы Ф. Скарыны, І. Ужэвіча, Віталія, А. Рымшы, С. Гадзалоўскага (http://www.stihi.ru/avtor/litskevich; яна была створана вясной 2002 г.). Летам 2002 г. на базе гэтай старонкі ўзнік сайт "История Беларуси IX-XVIII веков. Первоисточники" (першапачаткова была руская назва; starbel.narod.ru). Такім чынам, гэта быў па часу ўзнікнення прыблізна дванаццаты (ну недзе блізка да гэтай лічбы) сайт па гісторыі Беларусі. Не памятаю даты ўзнікнення сайта Мікалая Пачкаева па гісторыі пратэстантызма ў Беларусі (http://www.cus.cam.ac.uk/~np214/intro.htm), прыблізна гэта тыя ж гады. - А.Л. 2010.X.18.