Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1458, альбо 1473, альбо 1488].III.08, индикт шостый. Вільня. Кароль Польшчы, в.к.л. Казімір паведамляе намесніку Магілёўскаму, старцам і мужам Магілёва, што раней прыдаў зямлю Семянчынскую да айчызны Сідара Ілініча і яго братоў і вызваліў іх з той зямлі ад падводнага цягла і ад іншых падаткаў; а даў зямлю Семянчынскую Ілінічам за службу "даспехам".

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Копія XVI ст. знаходзіцца ў складзе 23-й кнігі запісаў Літоўскай метрыкі. Па гэтай копіі тэкст быў надрукаваны Ф.І. Леантовічам у выданні: Акты Литовской Метрики. Т. 1. Вып. 1. 1413-1498 / Собр. Ф.И. Леонтовичем. Варшава, 1896. С. 8, № 11. Ён спаслаўся на стары нумар 23-й кнігі запісаў (як на кнігу № XXXVII). Аркушы Ф.І. Леантовіч пазначыў як 102-183. Цяжка сказаць, дзе тут памылка: у першай лічбе, альбо ў другой. Сучаснага выдання 23-й кнігі запісаў яшчэ не існуе.

Копія XVII ст. захоўвалася ў бібліятэцы Магілёўскай семінарыі (да 1824 года), цяперашнее месцазнаходжанне невядомае. Па гэтай копіі тэкст быў надрукаваны І.І. Грыгаровічам у выданні: Белорусский архив древних грамот. Ч. 1. Москва, 1824. С. 1, № 1 (дата прапанавана: 14..). І.І. Грыгаровіч паведаміў, што дакумент быў пацверджаны вялікай княгіняй літоўскай Аленай Іванаўнай (1505.XII.30) - гэта памылка, а потым каралямі Польшчы, в.к.л. Жыгімонтам І Старым (1539.V.15) і Жыгімонтам ІІІ Вазам (1624.Х.16).

Электронная версія зроблена паводле тэксту, надрукаванага І.І. Грыгаровічам. Перавага аддадзена гэтаму тэксту, бо ў ім пазначана дата, якой няма ў тэксце з Літоўскай метрыкі. Але і тэкст І.І. Грыгаровіча не пазбаўлены памылак: напрыклад, "за нужу" замест "занюж". Варыянты падведзены паводле тэксту з Літоўскай метрыкі, надрукаванага Ф.І. Леантовічам. Паерык пераданы знакамі й і ъ.

Дата: у якасці магчымых дат прыняцця дакумента прапанаваны перыяды ў праўленне Казіміра (ужо ў якасці польскага караля), на якія прыпадаў шосты індыкт. Зважаючы, што Сідар Ілініч жыў яшчэ ў 1505 годзе, найбольш верагоднымі з'яўляюцца даты 1473 і 1488.

Лакалізацыю Семянчынскай зямлі ўстанавіў І.І. Грыгаровіч: "Замѣтимъ для любопытныхъ, что Семенчинская, иначе Мокрицкая, земля находится нынѣ въ самомъ Могилевѣ, на рынке; она уступлена городу Анною Богдановою Парцевскою въ 1626 году" (Белорусский архив древних грамот. Ч. 1. С. 8).

      Казимеръ, Божою1 милостию король полский, великий князь литовский и руский, княжа пруское, жомоитское2 и иныхъ. Наместнику Могилевскому, и старцомъ и мужомъ.
      Били намъ чоломъ Иллиничы3, Сидоръ и зъ своею братею, штожъ первей4 сего придали есмо имъ землю Семенчинъскую5 кь ихь ѡтчызне, и вы дей6 ихъ нине и з собою вернете у потягль7, штобы они с8 тое земли Семенчынъское9 у подводы ходили и пошлины иншыи бы давали.
      Ино мы ихъ ѡть того жаловали, што имъ не надобе у подводы ходити, ани иншыхъ пошлинъ знати. Нехай ѡни намь по тому служать, якъ10 и зъ своее ѡтчизны, доспехомъ, такь бы с тое земли Семенъчынъское. За нужу11 придали есмо имь тую землицу Семенъчынъскую ку12 ихъ ѡтчызне.
      Писанъ 13-у Вилни, марца ѡсмый день, индикть шостый-13.

1 Божию. 2 Жимоитское. 3 Илиничи. 4 перше. 5 Семенчиновскую. 6 ей. 7 потягъ. 8 зъ. 9 Семенчиновское. 10 какъ. 11 занюжъ. 12 къ. 13-13 у Вилнѣ марта день, индиктъ.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d010 ад 2009.XI.14.






Замена масла в двигателе фольксваген поло седан на http://beliyservice.ru.

Hosted by uCoz