Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1449-1478]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч пацвярджае Волю валоданне чалавекам Мядуцем.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 310.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 277. Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: Ян Кезгайлавіч быў старастам Жамойці - з 1449 г. да сваёй смерці (не раней 1486). У 1478 г. Ян Кезгайлавіч стаў віленскім кашталянам, але ў дакуменце гэта пасада не згадана. Таму магчымы перыяд прыняцця дакумента - 1449-1478 гг.

      Его м(и)л(ость), панъ, казалъ в книги записати тыи листы, которыи покладали перед  его м(и)л(о)стью бояре волости Видукълевъское, на имя: Юри Володковичъ, Ловчус  Ивашкайтисъ, Микутис  Янушкайтисъ, Стасус  Кгрицайтис, Юшъко Будкайтис, которыи такъ ся в собе мають.

      Я, панъ Янъ Кезкиловичъ, староста жомоитский.
      Дали есьмо Волю чоловека, досмотревъ и з  бояры, а на имя Медутя, и з  землею, не путного, не куничного, не данъного, занюжъ и первей  былъ у него задатенъ, а в томъ Богъ воленъ и г(о)с(по)д(а)ръ.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d110 ад 2010.VII.09.






Hosted by uCoz