Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1449-1478]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч пацвярджае Гінівойну валоданне чалавекам Відзейматам (Відзейкам), якога в.к.л. Вітаўт надаў яго бацьку Гедзівілу.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 309 адв.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 276. Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: Ян Кезгайлавіч быў старастам Жамойці - з 1449 г. да сваёй смерці (не раней 1486). У 1478 г. Ян Кезгайлавіч стаў віленскім кашталянам, але ў дакуменце гэта пасада не згадана. Таму магчымы перыяд прыняцця дакумента - 1449-1478 гг.

      Положыли перед  паномъ, его м(и)л(о)стью, тыи листы подданыи волости Повонденъское, которыи  ся менять бояры его м(и)л(ости). Панъ казалъ тыи листы у книги записати. Тыи листы такъ ся в собе мають. <...> [Першы ліст гл.: d093; другі ліст: d108]. Третий листъ.

      Панъ Янъ Кгезкгайловичъ, староста жомоитский.
      Далъ великий княз Витовътъ Кгедивилу чоловека, на ймя Видеймата. Такъ от  Кгедвилова сына, отъ Кгинивойна почалъ ся той  Видейко отънимати.
      И мы, досмотревъ з бояры, не отънимали есьмо отъ Кгинивойна Видейка, занюжъ данье великого князя Витовъта, отъца его.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d109 ад 2010.VII.09.






Hosted by uCoz