Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1443].XII.21, индикт 7. Вільня. В.к.л., каралевіч Казімір загадвае старасце Жамойці Кезгайлу, каб даў Гівіну пустую зямлю Гоўдзікаву.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 309 адв.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 276 (дата прапанавана памылковая: 1445). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: У час, калі Казімір быў в.к.л., але яшчэ не быў каралём Польшчы, 7 індыкта адпавядае перыяду з 1 верасня 1443 г. па 31 жніўня 1444 г.

      Положыли перед  паномъ, его м(и)л(о)стью, тыи листы подданыи волости Повонденъское, которыи  ся менять бояры его м(и)л(ости). Панъ казалъ тыи листы у книги записати. Тыи листы такъ ся в собе мають. <...> [Першы ліст гл.: d093]. Другий листъ.

      Отъ великого князя Казимера, королевича, виленъскому пану Кгезкгайлу, старосте жомоитскому.
      Просилъ у насъ Кгивино земли пустое Кговдиковое а поведилъ намъ, што пуста.
      Ино будеть ли пуста, а будеть ся годити, и ты дай. А будеть ся не годити, и ты не давай. А люди зганяти не давай.
      Псанъ у Вильни, декаб[ра] 21 день, индикт 7.
      Самъ великий княз.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d108 ад 2010.VII.09.






Для вас в нашей компании глубокий пилинг для всех желающих.        На сайте beliyservice.ru замена масла в заднем мосту газ.

Hosted by uCoz