Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1442].II.14, индикт 5. Трокі. В.к.л., каралевіч Казімір загадвае старасце Жамойці Кезгайлу, каб даў Уківінусу ў Медніцкай воласці чалавека Нікаса, да волі.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 309 адв.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 276 (дата прапанавана: 1442). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: У час, калі Казімір быў в.к.л., але яшчэ не быў каралём Польшчы, 5 індыкта адпавядае перыяду з 1 верасня 1441 г. па 31 жніўня 1442 г.

      Положылі перед  паномъ, его м(и)л(о)стью, тыи листы подданыи волости Повонденъское, которыи  ся менять бояры его м(и)л(ости). Панъ казалъ тыи листы у книги записати. Тыи листы такъ ся в собе мають.

      Отъ великого князя Казимера, королевича, старосте жомоитскому, пану Кгезкгайлу.
      Просилъ у насъ Укивинус  у Медницъкой  волости чоловека, на ймя его Никоса.
      Ино будеть ли подобъно, на тобе покладаемъ, и ты бы ему далъ того чоловека до нашое воли.
      Писанъ у Троцех, февъраля 14 день, инъдиктъ 5.
      Панъ Петрашъ, панъ Кгаштовт.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d093 ад 2010.V.05.






Hosted by uCoz