Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1492].VII.03, в лѣто 7000, индикта 1. Пінск. Княгіня Марыя, удава князя Сямёна Аляксандравіча (Алелькавіча), разам з сынам Васілём Сямёнавічам надаюць маёнтак пану Міхну Сянковічу Пачапоўскаму, пяць даннікаў у Ляхавічах і чалавека Чачковіча ў Купяцічах, на вечнасць.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Арыгінал быў прадстаўлены Рагачоўскай дзяржаўчынай пані Любкай Юр'явай Паўлавай Папелжынскай у Пінскі гродскі суд, і тэкст запісаны у кнігу пад названнем "Реестръ списовання привильевъ земянъ, шляхты повѣту Пинского и поповъ, наданья замку Пинского" (кніга перапісана 30 кастрычніка 1554 г.; яе копія XVII ст. захоўваецца цяпер у Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь у Мінску. Ф. 1777. Пінскі земскі суд. Воп. 1. Адзінка захавання 88). Па гэтай копіі тэкст граматы надрукаваны ў выданні: Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением привилегий на входы в пущи и на земли. Т. 1. Вильна, 1867. С. 218. Электронная версія зроблена па гэтай публікацыі.

      Показала прывилей державциная Рогачевская пани Любка Юрьевая Павловая Попелжынская, писаный на паперѣ подъ печатью кустодейною, кнегини Семеновое Александровича въ Пинскомъ повѣтѣ.

      Милостью Божою мы, кнегини Семеновая Александровича, кнегини Марья, зъ сыномъ своимъ со княземъ Василемъ Семеновичомъ дали есмо имѣнье пану Михну Сенковичу Почаповскому со всемъ, а пять данниковъ въ Ляховичахъ, а въ Купетичохъ чоловѣка на имя Чачковича.
      А дали есмо ему вѣчно и непорушно и дѣтемъ его.
      А потомъ про лѣпшую справедливость сего нашого листа печать свою есмо приложыли.
      Писанъ у Пинску, іюль третій день, в лѣто 7000, индикта 11.

1 Памылка, трэба: индикта 10.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d002 ад 2009.XI.24.






Hosted by uCoz