Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1450-1469].VIII.08. Пінск. Князь Юрый Сямёнавіч надае з сяла Дружыловічы Пінскага павета, якое выслужыў у караля Казіміра, Дружыловіцкай царкве святога Міколы чалавека Ігната і яго брата ў Аполлі, дзесяціну з Дружыловічаў, зямлю ў Дастоеве, тры вядры мёду ў Моталі і два вядры мёду ў Давячоравічах.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны на паперы з пячаткай, закрытай кустодыяй. Арыгінал прадставіў Дружыловіцкі свяшчэннік Іван у Пінскі гродскі суд, і тэкст запісаны у кнігу пад названнем "Реестръ списовання привильевъ земянъ, шляхты повѣту Пинского и поповъ, наданья замку Пинского" (кніга перапісана 30 кастрычніка 1554 г.; яе копія XVII ст. захоўваецца цяпер у Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь у Мінску. Ф. 1777. Пінскі земскі суд. Воп. 1. Адзінка захавання 88). Па гэтай копіі тэкст граматы надрукаваны ў выданні: Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением привилегий на входы в пущи и на земли. Т. 1. Вильна, 1867. С. 252-253. Электронная версія зроблена па гэтай публікацыі.

Дата: год у копіі не пазначаны; вельмі прыблізна грамата датуецца 1450-мі - 1460-мі гадамі, калі Юрый Сямёнавіч быў намеснікам у Пінску.

      Поп Дружиловскій Иванъ оказалъ прывилей наданья церковного своего князя Юрья Семеновича, на паперы писаный, подъ кустодейною печатью.

      Мы, князь Юрій Семеновичъ.
      Што есми выслужылъ на господары великомъ королю особное держанье у Пинскомъ повѣтѣ Дружыловичы и къ тому двору люди, и съ тое выслуги своее прыдали есмо великому светому, великому Николѣ Дружиловицкому чоловѣка въ Опольи на имя Игната и зъ братомь и зъ данью и со всими дачками.
      А прыдали есмо со всего десятину у Дружыловичохъ.
      А у Достоеви землю полазную и съ [с. 253] пашнею.
      А у Мотоли тры ведре меду, а у Довечоровичохъ двѣ ведре меду.
      А въ тое ненадобы никому уступоватисе.
      А тому чоловѣку ненадобе ни на одну службу нашу ити.
      Писанъ у Пинску, августа 8 день.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d008 ад 2009.XII.01.






Hosted by uCoz