Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1488].XI.17, индикт 7, в лето 6997. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча, разам з сынам Сямёнам Міхайлавічам, надае манастыру Святой Троіцы мельніка Семенца на Лакнейскі стаў, таксама прыданы манастыру.

Арыгінал, напісаны на паперы, захоўваецца цяпер у Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу: ф. 823 ("Канцылярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў у Расіі"), справа 2. Асноўныя публікацыі: Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. Т. 1. 1340-1506. СПб., 1846. С. 111, № 94 (дата прапанавана: 1489); Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 1. 1470–1700. СПб., 1897. С. 3-4, № 2 (дата: 1489); Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Дакументы да гiсторыi царквы ў Беларусi XV-XIX стст. у фондзе "Канцылярыя мiтрапалiта грэка-унiяцкiх цэркваў у Расii": Даведнiк. Склад. С.I. Паўловiч, Т.М. Мальцава. Мiнск-Полацк, 1999. С. 10 (дата: 1489). Электронная версія зроблена паводле публікацыі І.І. Грыгаровіча (АЗР-1). Прыводзім таксама зробленае ім альбо яго карэспандэнтам фізічнае апісанне арыгінала: "Подлинникъ писанъ на бумажномъ листкѣ, длиною 4, шириною 4 3/4 вершковъ, полууставнымъ почеркомъ, съ титлами, но безъ знаковъ препинанія. Лѣтосчисленіе церковными буквами. Подписи и скрепы нѣтъ. В концѣ грамоты приложена вытиснутая на красновосковой массѣ, подъ бумажною покрышкою, княжеская печать, съ изображеніемъ всадника, скачущаго въ лѣвую сторону, и круговою подписью, неявственною на оттискѣ. На оборотѣ содержаніе акта написано позднѣйшимъ почеркомъ, по Польски" (АЗР-1, с. 111-112).

Дата: паводле публікацыі І.І. Грыгаровіча, у дакуменце змешчана дата: 17 верасня, сёмы індыкт і 6997 год. Сёмы індыкт адпавядаў перыяду з 1488.IX.01 па 1489.VIII.31. Але сакавіцкі 6997 год прыходзіўся на перыяд з 1489.III.01 па 1490.II.28. Такім чынам, дата 17 верасня 1489 г., прынятая І.І. Грыгаровічам і ў далейшай літаратуры, не адпавядае сёмаму індыкту. Супярэчнасць знікае, калі прызнаць 6997 год ультрасакавіцкім альбо вераснёўскім. Тады дакумент трэба датаваць 1488 годам.

      Во имя Божье, аминь.
      Я, княгини Михайловая Александровича Анна, зъ моимъ сыномъ съ княземъ Семеномъ Михайловичомъ.
      Дали есмо къ Святой Троици мелника нашего, на имя Семенца, на ставъ на Локнѣйскый, што есмо придали ставъ на Локнѣи къ манастырю Святой Троици. А дали есмо того мелника Семенца къ манастырю Святой Троици вѣчно и непорухомо.
      А надъ то сесь нашь листъ з нашою печатью дали есмо.
      Писанъ въ Слуцку, сентября въ 17 день, индикта 7, в лѣто 6900-е 97.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d028 ад 2009.XII.02.






Hosted by uCoz