Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1492].IV.10, индикта 10. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча надае Слуцкаму манастыру Святой Троіцы даннага чалавека Івана Козіча, які не мае права адысці з-пад манастырскай падначаленасці.

Арыгінал, напісаны на паперы, захоўваецца цяпер у Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу: ф. 823 ("Канцылярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў у Расіі"), справа 3. Асноўныя публікацыі: Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. Т. 1. 1340-1506. СПб., 1846. С. 113, № 98 (дата прапанавана: 1492); Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 1. 1470–1700. СПб., 1897. С. 4, № 3 (дата: 1492); Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Дакументы да гiсторыi царквы ў Беларусi XV-XIX стст. у фондзе "Канцылярыя мiтрапалiта грэка-унiяцкiх цэркваў у Расii": Даведнiк. Склад. С.I. Паўловiч, Т.М. Мальцава. Мiнск-Полацк, 1999. С. 10 (дата: 1492). Электронная версія зроблена паводле публікацыі І.І. Грыгаровіча (АЗР-1). Прыводзім таксама зробленае ім альбо яго карэспандэнтам фізічнае апісанне арыгінала: "Подлинникъ писанъ на бумажномъ листкѣ полууставнымъ почеркомъ, съ титлами и безъ знаковъ препинанія. Лѣтосчисленіе церковными буквами. Подписи и скрепы нѣтъ. Внизу грамоты приложена перстневая княжеская печать, вытиснутая на бумажной накладкѣ, покрывающей черновосковую массу, съ изображеніемъ воина съ копьемъ въ правой рукѣ. На оборотѣ, содержаніе акта означено позднѣйшимъ почеркомъ, по Польски" (АЗР-1, с. 113).

      Я, княгыня Михайловая Александровича Анна.
      Дали есмо чоловѣка нашого данного Ивана Козича къ манастырю святыя Живоначалныя Троица, иже въ Слуцку. Подъ манастыремъ быти ему, какъ и иныи живутъ подъ манастыремъ. А прочъ ему не пойти отъ манастыря. А коли прочъ пойдетъ, тогды маетъ его искати, какъ которого коланнаго [sic], хто будетъ манастырь тотъ держати.
      А надъ то дали есмо сесь нашъ листъ зъ нашою печатью.
      Писанъ у Слуцку, априля въ 10 день, индикта 10.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d029 ад 2009.XII.02.






Hosted by uCoz