Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы. |
[1492].V.31, индикта 10. Слуцк. Княгіня Ганна, удава князя Міхаіла Аляксандравіча, разам з сынам князем Сямёнам Міхайлавічам надае архімандрыту Слуцкага манастыра Святой Троіцы Макарыю сяльцо Драбышоўскае, на вечнасць. Арыгінал, напісаны на паперы, захоўваецца цяпер у Расійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Санкт-Пецярбургу: ф. 823 ("Канцылярыя мітрапаліта грэка-уніяцкіх цэркваў у Расіі"), справа 4. Асноўныя публікацыі: Акты, относящиеся к истории Западной России, собранные и изданные Археографическою комиссиею. Т. 1. 1340-1506. СПб., 1846. С. 113, № 99 (дата прапанавана: 1492); Описание документов архива западнорусских униатских митрополитов. Т. 1. 1470–1700. СПб., 1897. С. 4, № 4 (дата: 1492); Архiў унiяцкiх мiтрапалiтаў. Дакументы да гiсторыi царквы ў Беларусi XV-XIX стст. у фондзе "Канцылярыя мiтрапалiта грэка-унiяцкiх цэркваў у Расii": Даведнiк. Склад. С.I. Паўловiч, Т.М. Мальцава. Мiнск-Полацк, 1999. С. 10 (дата: 1492). Электронная версія зроблена паводле публікацыі І.І. Грыгаровіча (АЗР-1). Прыводзім таксама зробленае ім альбо яго карэспандэнтам фізічнае апісанне арыгінала: "Подлинникъ писанъ на бумажномъ листкѣ полууставнымъ почеркомъ, съ титлами и безъ знаковъ препинанія. Лѣтосчисленіе церковными буквами. Подписи и скрепы нѣтъ. Внизу грамоты приложена перстневая княжеская печать, вытиснутая на бумажной накладкѣ, покрывающей черновосковую массу, съ изображеніемъ воина съ копьемъ въ правой рукѣ. На оборотѣ, содержаніе акта означено позднѣйшимъ почеркомъ, по Польски" (АЗР-1, с. 113-114).
Мы, княгиня Михайловая Александровича Анна зъ моимъ сыномъ княземъ Семеномъ Михайловичемъ. |