Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1433-1439].XII.14, індыкт 10. Вільня. В.к.л. Жыгімонт Кейстутавіч паведамляе віленскаму ваяводу Доўгірду, што даў віленскаму падканюшаму Яньку чатырох чалавек у Рудомінскай воласці на рацэ Мерачы: Бутковіча, Ваўчковіча, Нарэйку Віцевіча і Васільца.

Арыгінал цяпер невядомы. Змест граматы пераказаны, верагодна, вельмі блізка да арыгінала, у кнізе данін XV ст., якая ўвайшла ў склад 3-й кнігі запісаў Літоўскай Метрыкі. Электронная версія зроблена паводле апошняга выдання 3-й кнігі запісаў: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 3 (1440-1498): Užrašymų knyga 3 / Parengė L. Anužytė ir A. Baliulis. Vilnius, 1998. P. 22.

Дата: дзесяты індыкт указаны ў пераказе памылкова, бо ў снежні 1431 г. Жыгімонт Кейстутавіч яшчэ не быў в.к.л., а Доўгірд не быў Віленскім ваяводам (стаў ім у 1433 г.).

      Рудоминъское волости.
      Жикгимонътово данье.

      Воеводе виленскому, пану Довъкгирду.
      Просилъ в нас Янько, подконюшии виленскии, чотыр ч(о)л(о)век, што живуть на Меречи, а на имя: Бутъкович, а Волчковича, а Нареика Витевича, а Василца.
      И мы ему дали.
      Псан у Вилне, дек(абря) 14 ден, индик 10.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d032 ад 2009.XII.06.






Hosted by uCoz