Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1470].IV.08, лета 6978, індыкт 3. [Месца не пазначана]. Княгіня Ганна, удава князя Свідрыгайлы, надае свайму слузе Воласу Лаўчыле зямлю Лютчыча; ён павінен служыць з той зямлі конную службу, як раней служылі Дзядзера і Асташка, на вечнасць.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны на паперы і зацверджаны пячаткай пад кустодыяй. Арыгінал прадставіў Іван Валасовіч з братамі ў Пінскі гродскі суд, і тэкст быў запісаны у кнігу пад названнем "Реестръ списовання привильевъ земянъ, шляхты повѣту Пинского и поповъ, наданья замку Пинского" (кніга перапісана 30 кастрычніка 1554 г.; яе копія XVII ст. захоўваецца цяпер у Нацыянальным гістарычным архіве Рэспублікі Беларусь у Мінску. Ф. 1777. Пінскі земскі суд. Воп. 1. Адзінка захавання 88). Па гэтай копіі тэкст граматы надрукаваны ў выданні: Ревизия пущ и переходов звериных в бывшем Великом княжестве Литовском, с присовокуплением привилегий на входы в пущи и на земли. Т. 1. Вильна, 1867. С. 340. Электронная версія зроблена па гэтай публікацыі.

      Село Велемичы, то есть слуги путные. <...> Иванъ Волосовичъ и съ братьею оказалъ листъ кнегини Анны Швитрыгайловое на паперы писаный, съ печатью кустодейною на землю свою.

      Мы кнегини Швитрыгайловая кнегини Анна.
      Дали есмо слугѣ нашому Волосу Ловчылови землю Лютчыча. А съ той земли ему намъ служыти конемъ, какъ съ той земли передъ тымъ служылъ Дедеря а Осташко. А ему по тому жъ намъ служыти.
      А дали есмо ему вѣчно.
      Въ лѣто по шестой тысячы 978, индикта 3, апреля 8 день.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d035 ад 2009.XII.10.






Натяжные потолки отзывы на сайте www.coplast.ru.

Hosted by uCoz