Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


1383.[IV.15 альбо 18], XIIII (альбо XVII) kalendas mensis Maij. Вільня. Вялікі кароль Літвы Ягайла і Скіргайла дазваляюць купцам горада Любліна гандляваць у сваіх землях.

Арыгінал у 1887 г. захоўваўся ў гарадскім архіве Любліна. Па апісанні Ф. Пекасінскага, гэта пергамен з дзвюма страчанымі пячаткамі, ад якіх засталіся пергаменныя стужкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура мне невядомыя.

Асноўныя публікацыі: Monumenta medii aevi historica res gestas Poloniae illustrantia. T. 10. Kodeks dyplomatyczny Małopolski. T. 3. 1333–1386 / Wyd. i przypisami objaśnił F. Piekosiński. Kraków, 1887. S. 349-350, № 931 (па арыгіналу; дата прапанавана: 18 красавіка); Semkowicz W. Hanul namiestnik wileński (1382-1387) i jego rod // Ateneum Wileńskie. R. 7. 1930. S. 10 (на ўкладцы паміж с. 10 і 11 надрукавана фатаграфія арыгінала; дата прапанавана: 15 красавіка). Электронная версія зроблена паводле выдання Ф. Пекасінскага.

Дата: чатырнаццаты дзень да календаў мая адпавядае даце 18 красавіка. Але паводле фатаграфіі арыгінала, надрукаванай У. Сямковічам, дату можна прачытаць як XVII, а не XIIII. Сямнаццаты дзень да календаў мая - гэта 15 красавіка.

      Nouerint vniuersi hanc literam inspecturi, quod nos Iagal magnus rex Litwanie et Skirgal de libero nostro arbitrio et consilio dilectis [с. 350] nostris ciuibus de Lublin damus liberum modum et omnimodam voluntatem in terra nostra mercandi, forisandi et libere nostram terram intrandi et recedendi, dum eorum placuerit voluntati.
      Ipsisque promittimus pro omni periculo et pro inpedimento vniuerso, si eis aliquis aliquod dampnum inferret dampnose, siue acciderit ex ipsis promemoratis ciuibus de Lublin aliquod in oppositum nostre expedicionis nostrorum hominum equitare, spondemus eosdem ciues tutos intactos a quolibet dispendio et nocumento reddere et permanere illesos.
      In huius rei testimonium nostra sigilla presentibus sunt appensa.
      Datum in Vilna, XIIII kalendas mensis Maij, anno Domini Mo CCCo LXXXo 3o.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d046 ад 2010.I.13.






Ремонт подвески автомобиля смотрите здесь.

Hosted by uCoz