Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


1264 [альбо 1263].[XII.28], по Рожен(ьи) Б(о)жии дни за три дни. Рыга. Князь Гердзень заключае мірны дагавор паміж магістрам Лівонскага ордэна (Конрадам фон Мандэрнам) і Рыжскім гарадскім саветам, з аднаго боку, і Полацкам і Віцебскам, з другога боку; пацвярджае пераход да Лівонскага ордэна Латгальскай зямлі, аддадзенай Ордэну паводле граматы князя Канстанціна; Ордэн адступаецца ад прэтэнзій на Рускую зямлю, якая належыць Полацку; рэгламентуюцца ўмовы ўзаемнага гандлю і падсуднасці немцаў, якія прыязджаюць у Полацкую зямлю, і палачан і віцяблян, якія прыязджаюць у Рыгу і на Гоцкі бераг.

Арыгінал цяпер невядомы. Тэкст граматы захаваўся ў копіі пачатку XV ст., якая захоўваецца ў Латвійскім дзяржаўным гістарычным архіве ў Рызе: Latvijas Valsts vēstures arhīvs. F. 673 (былы знешні архіў Рыжскага магістрата), воп. 4, шуфляда 18, № 4. Гэта копія прадстаўляе сабой пергамен памерамі 215 на 600 мм (абмеры Г.Л. Харашкевіч), на гэтым жа пергамене запісаны тэкст іншага дакумента - так званага "Слова Ізяслава". Усе далейшыя публікацыі грунтаваліся на гэтай копіі.

Асноўныя публікацыі і літаратура: Грамоты, касающиеся до сношений Северо-западной России с Ригою и Ганзейскими городами в XII, XIII и XIV веке. Найдены в Рижском архиве К.Э. Напьерским и изданы Археографическою комиссиею (с 8 литографированными снимками). СПб., 1857. № IIа (тэкст і факсіміле; устаноўлена імя магістра - Конрад фон Мандэрн; дата прапанавана: 22 декабря 1264 г.); Russisch-Livlandische Urkunden / Gesammelt von K.E. Napiersky. SPb., 1868. S. 11-13, № 25а; Liv-, esth- und curländisches Urkundenbuch nebst Regesten / Hrsg. von F. G. von Bunge. Abteilung 1. Bd. 6. Nachträge zu den fünf ersten Bänden. Riga, 1873. Стлб. 440-441, № 3036 (дата: 28 December 1264); Сапунов А.П. Витебская старина. Т. 1. Витебск, 1883. С. 19-20, № 4 (за выданнямі К.Э. Напіерскага; дата: 22 декабря 1264 г.); Данилевич В.Е. Очерк истории Полоцкой земли до конца XIV столетия. Киев, 1896. С. 143-146; Белоруссия в эпоху феодализма. Т. 1. С древнейших времен до середины XVII века. Мн., 1959. С. 74, № 19 (дата: 22 декабря 1264 г.); Боголюбова Н.Д., Таубенберг Л.И. О древнерусских памятниках XIII - XIV вв. Рижского архива // Ученые записки Латвийского государственного университета имени П. Стучки. Т. 36. Филологические науки. Сборник кафедры русского языка. Вып. 6а. Рига, 1960. С. 10; Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы. Ч. 1. Мн., 1961. С. 39-40; Полоцкие грамоты XIII — начала XVI вв. / Изд. А.Л. Хорошкевич. Вып. 1. М., 1977. С. 35-36, № 1 (дата прапанавана: 28 декабря 1263 г.); Полоцкие грамоты XIII - начала XVI в. / Изд. А.Л. Хорошкевич. Вып. 3. М., 1980. С. 112-117 (каментар); Вiшнеўскi А.Ф., Юхо Я.А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларуси: У дакументах i матэрыялах (са старажытных часоу да нашых дзён). Мн., 1998. С. 24-25 (за выданнем Г.Л. Харашкевіч); Варонін В.[А.] Гердзень // Вялікае княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 1. Мн., 2005. С. 529-530 (дата: 1263 альбо 1264); Кузьмин A.B. Опыт комментария к актам Полоцкой земли второй половины XIII - начала XV в. // Древняя Русь. 2007, № 2 (28). С. 36-38 (дата: 28 декабря 1263).

Электронная версія старажытнарускага тэксту зроблена паводле выдання Г.Л. Харашкевіч ("Полоцкие грамоты"). Кірылічныя лічбы заменены на арабскія.

Дата: Адносна даты дня існуюць два меркаванні. К.Э. Напіерскі паклаў пачатак гістарыяграфічнай традыцыі, што ў фразе "по Рожен(ьи) Б(о)жии дни за три дни" ідзе гаворка пра тры дні перад Нараджэннем Хрыстовым, г. зн. пра 22 снежня. З гэтым не пагаджаўся Ф.Г. фон Бунге: на яго думку, адлік трэба весці пасля Нараджэння, што дае дату 28 снежня. Апошняе меркаванне цяпер агульнапрынятае. Год у тэксце дакумента пазначаны дакладна: 1264, і гэта датаванне не выклікала сумненняў да выхаду ў свет першага тому "Полоцких грамот". Г.Л. Харашкевіч лічыць, што грамату трэба датаваць 1263 годам.

      Кнѧз  Гердень кланѧетьс(я) всем  темь, кто видить | сую грамот(у).
      Тие люд(и), што ныне живи суть, а темь, | кто напосле приидуть, тѣмь вѣдомо буди, | какъ миръ есмы створил промежи местерѧ и | с ратьманы рижьскыми, и с полочаны и видьб|лѧны тако, како грамот(а) написано, тако имъ на|до всею землею ѡтступит, што есть Лотыгольска|ѧ землѧ, какъ не въступатисѧ на тую землю, што | кнѧз  Костѧнтинъ дал  местерю съ своею братею, съ сво|ею грамот и съ печатью, како боле того на ту землю | не поискывати.
      Верху того, про ту пакость, што сѧ в ро|змирьи створило, какъ имъ ѡт  ѡбою сторону ѡтсту|пити, што Руськаѧ землѧ словеть Полочькаѧ, ѡт  тое зе|мли местерю и брати его ѡтступит с всею правдою.
      Верху | того, немечькому гостю в Полочьскую волно ехат  торго|ват, купити и продат. Також  полочаном  и видиблѧнину во|лно гостити в Ригу и на Готьскы берегъ.
      А где будет  кто | кому виноват, в томь городе правит, где тоть ч(е)л(о)в(е)къ жи|веть, инде суд  ему не искати, которои волости ч(е)л(о)в(е)|къ извинитьс(я), ту ему правда дат  или вина его.
      А старо|му миру стоѧти кнѧз  Герденѧ кнѧз  тыих, кто по нем | будет.
      Што поклепани на рѣзне и што словеть Лоты|гольскаѧ землѧ, ѡт  того сѧ ѡтступили с всею правдою. | Местерь, также братѧ его, ѡтступили, што словет Полочь|скаѧ землѧ, со всею правдою. [с. 36]
      Сию грамот(у) тогды на|п(и)сана в Ризе, коли Б(ог)ъ былъ 1000 лѣт  и 200 лѣть и 60 лѣть и 4 лѣ(т) | по Рожен(ьи) Б(о)жии дни за три дни.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d048 ад 2010.I.23.






Hosted by uCoz