Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы. |
1379.[IX.29], an dem tage sendte Michahelis. Трокі. Вялікі князь літоўскі Ягайла і князь трокскі Кейстут заключаюць мірны дагавор на тэрмін 10 гадоў з магістрам Тэўтонскага ордэна Вінрыхам фон Кніпродэ. Арыгінал 1 (экземпляр, выдадзены літоўскім бокам) захоўваецца ў Берлінскім архіве "Geheimes Staatsarchiv Preußischer Kulturbesitz" (былым Кёнігсбергскім таемным архіве): GStA PK. Perg. Urk., Schieblade 52. № 3. Пергамен з чатырма пячаткамі: Ягайлы, Кейстута, Вітаўта (усе тры на чырвоным воску) і Сямёна Лінгвена (на зялёным воску). Легенда пячаткі Кейстута (па апісанні І. Даніловіча): "S. Kynstutte dux de Traken". Легенда пячаткі Вітаўта (па апісанні І. Даніловіча): "S. Ducis Vitaude". Пячатка Сямёна Лінгвена двухбаковая: на адным баку выява "Пагоні", на другім пяцірадковы надпіс "Печать | кнѧзѧ ве|ликого Се|миѡна По|лоцкого" (гл.: Барэйша Ю. Аб атрыбуцыі і датаванні дзвюх манет Алексінскага скарбу // Банкаўскі веснік. Май 2007 г., № 13. С. 68, малюнак 13). Месцазнаходжанне і тэкст арыгінала 2 (экземпляра, выдадзенага Тэўтонскім ордэнам) невядомыя. Асноўныя публікацыі і літаратура: Baczko L., von. Geschichte Preussens. Bd. 2. Königsberg, 1793. S. 231-233 (з некаторымі зменамі ў арфаграфіі); Index corporis historicodiplomatici Livoniae, Esthoniae, Curoniae. T. 1. Vom Jahre 1198 bis zum Jahre 1449. Dorpat—Riga, 1833. P. 111. № 434; Codex diplomaticus Lithuaniae / Ed. E. Raczyński. Wrocław, 1845. S. 53-55, № III-1 (па арыгіналу); Voigt J. Codex diplomaticus Prussicus. Bd. 3. Königsberg, 1848. S. 180-182, № 134 (па арыгіналу); Daniłowicz I. Skarbiec diplomatów papiezkich, cesarskich, krolewskich, książęcych. T. 1. Wilno, 1860. S. 228-229, № 464 (пераказ зместу, апісаны пячаткі); Regesta historico-diplomatica Ordinis S. Mariae Theutonicorum 1198-1525. P. 2. Regesta Privilegiorum Ordinis S. Mariae Theutonicorum, Regesten der Pergament-Urkunden aus der Zeit des Deutschen Ordens. Göttingen, 1948. S. 129, № 1072; Bumblauskas A. Senosios Lietuvos istorija. 1009—1795. Vilnius, 2005. P. 88 (фотаздымак ніжняй часткі арыгінала); Ліцкевіч А. Некалькі заўваг пра мову Ягайлы і геаграфічныя асаблівасці Гарадзенскай зямлі ў 1379 г. // Arche. 2010, № 1-2. С. 696-700 (пераклад на беларускую мову і спроба лакалізацыі населеных пунктаў); Ліцкевіч А. Дагаворы паміж князямі ВКЛ, нобілямі Жамойці і прадстаўнікамі Тэўтонскага ордэна ў Прусіі і Лівоніі (1367-1398 гг.) // Arche. 2010, № 10 (Грунвальдскі нумар). С. 48-50 (пераказ зместу; у даце памылка друку: лістапада замест верасня). Электронная версія зроблена паводле выдання Э. Рачынскага. Улічаны важнейшыя розначытанні паводле публікацый Л. Бачкі (пазначаны літарай B) і Ё. Фойгта (пазначаны літарай V). Для зручнасці чытання тэкст разбіты на абзацы. З вялікай літары даюцца толькі імёны ўласныя і этнонімы. Дата: дзень святога Міхаіла святкуецца 29 верасня.
Wir, Jagel, obirster herczoge der Littouwin, unde Kenstutte, herczoge zcu Tracken, tun kunt allen kegenwertigen unde nachkommenden, di desin brief seen adir horen1 lesin, das wir mit dem geistlichen manne brudir Wynrich von Knyprode, homeister Dutsches Ordens, gemachit haben eynen fride czwisschen etzlichen unsern landen der Rüsen unde eczlichen iren landen zcu Prüsen mit sulchir undirscheit unde beczeichenunge das unsir landt der Rusen, das an dem teil der Memmil gelecgen2 ist kegin dem lande Prusen also Wilkewitzk3, Saras, Droyczin, Melnik, Belitzk, Brisk, Camentz und das landt Garten, fride haben sullen vor allen luten des landes zcu Prusen, vor herunge, vor strutern und vor allirhanden4 luten, di en schaden tun mochten. 1 V.: horen няма. 2 V.: gelegin. 3 V.: Wilkewiczk. 4 V. і B.: allirhande. 5 B.: Gimlanken. У пераказе І. Даніловіча: Gumlauken. 6 V.: innen. 7 V.: furen. 8 V.: Astrynen. 9 V.: gancz. 10 B.: Wytowdt. V.: Wytould. 11 B.: Angenumten. V.: Augemunten. 12 V.: getrunissis. А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d049 ад 2010.I.24. |