Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[Паміж 1389 і 1402]. Месца не пазначана. Князь Альгімонт, князь Іван Гарадзецкі, князь Глеб Дзмітрыевіч і князь Ян Буконтавіч, кракаўскі кусташ, паручаюцца перад каралём Польшчы (Уладзіславам Ягайлам) за Жедзівуда (Івана Жедзівіда), (сына) князя Фёдара Вясны.

Арыгінал у XVI ст. захоўваўся ў Кракаўскім каронным архіве. Ён апісаны ў інвентары Я. Замойскага (Lithuaniae, № 60): "Litterae Ducis Okimunth, Iwan Horodeczki, Dux Demetrius [sic] Dimitrowicz, Dux Jacob [sic] Kunstowicz, Kostasz, quibus fideiubent pro Seduiodo Theodori Ducis filio. Sine die et loco. Sigilla 4. Russicae". Цяпер дакумент знаходзіцца ў бібліятэцы Чартарыйскіх у Кракаве. Пергамен; пячатки, верагодна, страчаны. Сігнатура: Dok. perg. № 1127, vol. I/113.

Асноўныя публікацыі і літаратура: Halecki O. Z Jana Zamojskiego inwentarza archiwum koronnego // Archiwum Komisji Historycznej. T. 12. Kraków, 1919. S. 167 (дата прапанавана: каля 1390); Szelińska W., Tomaszewicz J. Katalog dokumentów pergaminowych Biblioteki Czartoryskich w Krakowie. Cz. 1. Dokumenty z lat 1148-1506. Kraków, 1975. S. 123, № 286 (дата прапанавана: канец XIV ст.); Tęgowski J. Kniaź Iwan Żedewid (przyczynek do genealogii rodu Giedymina) // Studia historyczne z XIII–XV wieku / Pod red. J. Śliwińskiego. Olsztyn, 1995. S. 133 (транслітарацыя лацінкай; дата прапанавана: 1389-1402).

Электронная версія зроблена паводле выдання Я. Тэнгоўскага: кірылічны тэкст узноўлены паводле транслітарацыі лацінкай.

Дата: на думку О. Галецкага, дакумент узнік каля 1390 г. пад час грамадзянскага ўзрушэння ў ВКЛ, накіраванага супраць Скіргайлы. Я. Тэнгоўскі ідэнтыфікаваў Яна Буконтавіча як Вайдуту (у язычніцтве) - сына Бутаўта (Генрыка) Кейстутавіча. Ян Буконтавіч быў кракаўскім кусташам з 1389 па 1402 гг., што дае магчымы перыяд, калі быў выстаўлены дакумент.

      Транслітарацыя Я. Тэнгоўскага: "S’e poručilis’ ou velikogo korołolja [sic] po Żedivudu knjazja Chodoro V’esnu kniaz’ Olgimont, kniaz’ Ivan Gorodeckij, kniaz’ Gleb Dmitrevič, kniaz’ Jan Bukontovič kustoš".
      Узнаўленне кірылічнымі літарамі: "Се поручились оу великого корололя по Жедивуду князя Ходоро Весну - князь Ольгимонт, князь Иван Городецкий, князь Глеб Дмитревич, князь Ян Буконтович кустош".

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d050 ад 2010.I.27.






Hosted by uCoz