Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1389-1394], feria sexta. Вільня. Князі Дзмітрый (Альгердавіч), Міхаіл Яўнутавіч, Альгімонт і Аляксандр Патрыкеевіч, а таксама шэраг баяр, у тым ліку Манівід (Монтвіл) Памікудавіч (Кайлікінавіч?), баярын вялікага князя Скіргайлы, і Сургіла (Сурвіла), брат Мінігайлы, паручаюцца за Братошу (Барташа) Кайлутавіча.

Арыгінал у XVI ст. захоўваўся ў Кракаўскім каронным архіве. Ён апісаны ў інвентары Я. Замойскага (t. 4, Lithuaniae, № XI). Цяперашняе месцазнаходжанне і поўны тэкст дакумента невядомыя. Інвентар Я. Замойскага быў складзены ў апошнія гады праўлення караля Польшчы, вкл Жыгімонта Аўгуста (1560-я гг. - 1572) і захоўваўся даўней у бібліятэцы Ардынацыі Замойскіх у Варшаве (манускрыпт Ms 1603), цяпер - у AGAD.

Асноўныя публікацыі: Semkowicz W. O litewskich rodach bojarskich zbratanych ze szlachtą polską w Horodle roku 1413 // Miesięcznik Heraldyczny. R. 6. 1913. № 11-12. S. 180-181; R. 7. 1914. № 3-4. S. 52-53; Halecki O. Z Jana Zamojskiego inwentarza archiwum koronnego // Archiwum Komisji Historycznej. T. 12. Kraków, 1919. S. 166.

Поўны тэкст рэгесты Я. Замойскага не друкаваўся. Таму застаецца толькі прывесці згадкі аб дакуменце, размешчаныя ў працах У. Сямковіча і О. Галецкага.

Дата: верагодна, дакумент быў выстаўлены яшчэ пры жыцці Скіргайлы (памёр у канцы 1394). Згаданы ў рэгесце князь Дзмітрый быў, магчыма, не кім іншым, як Дзмітрыем Альгердавічам, які вярнуўся ў ВКЛ у снежні 1388 г. Калі б гэта быў Дзмітрый Карыбут, то было б пазначана яго другое імя. Такім чынам, магчымы перыяд для складання паручнай граматы - 1389-1394 гг.

      У працы У. Сямковіча рэгеста Замойскага згадана двойчы:
      1) "W Inwentarzu Zamoyskiego (rękopis w bibl. Zamojskich w Warszawie) przytoczony jest w poręce za Bratosza Kojlutowicza z końca XIV lub pocz. XV w. między bojarami Monivit Pomikudowicz. Albo więc mamy tu do czynienia z innym Moniwidem, albo z popsutą formą imienia Kojlikinowicz. Przypuszczam raczej to ostatnie, tekst bowiem tego bardzo ciekawego zresztą dokumentu jest w przekazie Zamojskiego skażony błędami, a rola poręczyciela wskazywałaby tylko na naszego Moniwida, inny bowiem bojar tego imienia zjawia się dopiero w r. 1433 jako dzierżawca grodzieński..."
      2) "W akcie poręki za Bratoszę Kojlutowicza z końca XIV lub pocz. XV w. zwie się ów brat Minigajły Surgilo..."

      О. Галецкі апісаў рэгесту Я. Замойскага значна інакш, чым У. Сямковіч - у яго не Братоша, але Барташ; не Манівіт, але Монтвіл:
      "XI) Poręczenie kniaziów: Dymitra, Michała Jawnutiewicza, Olgimunta i Aleksandra Patrykiewicza, oraz szeregu bojarów (m.i. "Montwil magni ducis Skirgalonis boiari") za Bartosza Kojlutowicza, datowane z Wilna, "feria sexta", bez podania roku. Poręczenie to, wystawione w języku ruskim, odnosi się oczywiście do rozruchów, jakie się zwracały przeciwko Skirgielle za jego rządów namiestniczych na Litwie, a może pozostaje w związku z buntem Hryćka Konstantynowicza z czasu 1387-90, znanym z podobnej zupełnie poręki, wykazującej niektóre imiona identyczne".

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d051 ад 2010.I.27.






Hosted by uCoz