Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы. |
[1373.X.23], X. Kalendas Novembris, pontificatus nostri anno tercio. Авіньён. Папа Грыгорый XI паведамляе каралю Польшчы і Венгрыі Людовіку, што ён напісаў літоўскім князям ліст з заклікам прыняць каталіцтва, і просіць Людовіка спрыяць хрышчэнню літвінаў; лісты аналагічнага зместу дасланы яго жонцы каралеве Эльжбеце і апольскаму князю Уладзіславу. Арыгінал невядомы. - Копія 1. Запісана ў рэгістры Ватыканскага таемнага архіву, які адносіцца да пантыфікату Грыгорыя XI. Паводле А. Тэйнера (1860) сігнатура копіі: "Ex Reg. orig. An. III. Secret., fol. 89". Асноўныя публікацыі і літаратура (усе па копіі 1): Vetera monumenta Poloniae et Lithuaniae / Ed. A. Theiner. T. 1. 1217-1409. Romae, 1860. S. 695, № 935; Monumenta Vaticana res gestas Bohemicas illustrantia. T. 4. Acta Gregorii XI, Pontificis Romani, 1370-1378 / Opera C. Stloukal. Pragae, 1903. S. 423; Bullarium Poloniae litteras apostolicas aliaque monumenta Poloniae Vaticana continens. Vol. 2. 1342-1378 / Ed. I. Sułkowska-Kuraś et S. Kuraś. Romae, 1985. S. 342, № 2085. Электронная версія зроблена паводле выдання А. Тэйнера. Дата: Дзясяты дзень да календаў лістапада адпавядае 23 кастрычніка. Пантыфікат Грыгорыя XI пачаўся ў 30 снежня 1370 г. Такім чынам, 23 кастрычніка трэцяга года яго пантыфіката прыходзіцца на 1373 г.
Gregorius episcopus etc. In e. m. Elisabeth, regine Polonie, et Wladislao, duci Opuliensi. А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d072 ад 2010.IX.12. |