Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы. |
[1441].IV.14. Вільня. В.к.л., каралевіч Казімір загадвае старасце Жамойці Кантоўту, каб даў Набуту па яго просьбе трох чалавек блудзячых: Некя, Кеча і Сукінта. Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 310. Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 277 (дата прапанавана: 1441). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі. Дата: У перыяд, калі Казімір быў в.к.л., але яшчэ не стаў каралём Польшчы, Кантоўт быў старастам Жамойці ў 1441 г. Ужо 14 лютага 1442 г. бачым на гэтай пасадзе Кезгайлу.
Его |