Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1449-1478]. [Месца не пазначана]. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч па распараджэнні в.к.л. Казіміра дае Набуту чалавека Дыргела, не путнага і не кунічнага.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 310 адв.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 277. Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: Ян Кезгайлавіч быў старастам Жамойці - з 1449 г. да сваёй смерці (не раней 1486). У 1478 г. Ян Кезгайлавіч стаў віленскім кашталянам, але ў дакуменце гэта пасада не згадана. Таму магчымы перыяд прыняцця дакумента - 1449-1478 гг.

      Его м(и)л(ость), панъ, казалъ в книги записати тыи листы, которыи покладали перед  его м(и)л(о)стью бояре волости Видукълевъское, на имя: Юри Володковичъ, Ловчус  Ивашкайтисъ, Микутис  Янушкайтисъ, Стасус  Кгрицайтис, Юшъко Будкайтис, которыи такъ ся в собе мають. [Першы ліст гл.: d110; другі ліст: d111]. Третий  листъ положыли тыи жъ бояре.

      Панъ Янъ Кгезкгайловичъ, староста жомоитский.
      Далъ великий  княз  Набуту чоловека, на ймя Диркгела.
      И мы, досмотревъ и з  бояры, дали есьмо ему чоловека, подлугъ жалованъя великого князя, не путъного и не куничного, на ймя Диркгела.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d112 ад 2010.VII.17.






Услуги адвоката: помощь и консультации. Арбитраж, услуги адвоката.        Торговля жилой недвижимостью - элитная недвижимость в Бодруме.        Обратите свое внимание в Карэ Нуар технология натяжные потолки . Сеть магазинов по Москве!        Комплексно Только у нас создание сайтов красиво.

Hosted by uCoz