Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1457 альбо 1472].VI.05, инъдиктъ 5. Крожы. Стараста Жамойці Ян Кезгайлавіч дае Гетконту па яго просьбе зямлю Даўгонта, які ўцёк да немцаў, і зямлю Эйторта, які памёр без нашчадкаў.

Месцазнаходжанне арыгінала цяпер невядомае. Тэкст быў запісаны прыблізна ў 1543-1547 гг. у рэестры "Записанье листовъ и правъ бояромъ земли Жомойтское, волости Мядикгяльское на земли их належачые и повинности з них, яко мают полънены быти". Рэестр упісаны ў 6-ю кнігу судовых спраў Літоўскай Метрыкі. Цяперашняе месцазнаходжанне і сігнатура гэтай копіі: Расійскі дзяржаўны архіў старажытных актаў у Маскве. Ф. 389 (Літоўская Метрыка). Воп. 1. Кн. 225. Арк. 310 адв.

Публікацыя: Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 225 (1528-1547): 6-oji Teismų bylų knyga (XVI a. pabajgos kopija) / Spaudai parengė S. Lazutka, I. Valikonytė ir kt. Vilnius, 1995. P. 277 (дата прапанавана: 1457). Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі.

Дата: Ян Кезгайлавіч быў старастам Жамойці - з 1449 г. да сваёй смерці (не раней 1486). У 1478 г. Ян Кезгайлавіч стаў віленскім кашталянам, але ў дакуменце гэта пасада не згадана. Таму магчымы перыяд прыняцця дакумента - 1449-1478 гг. У гэты час 5 чэрвеня пятага індыкта прыходзілася на 1457 і на 1472 гг.

      Его м(и)л(ость), панъ, казалъ тыи листы у книги записати, которыи покладала боярыня Видуклевъское волости Ганежъка Станеловая, который  такъ ся в собе маеть.

      Панъ Янъ Кгезкгайловичъ, староста жомоитский.
      Тоткгентъ [sic] просилъ у насъ землицы Довъкгонътовы а Еитортовы. А тот  Ейтортъ умер, а наследку его не остало ничого, а Довъкгонтъ побегъ до Немец.
      И мы, досмотревъ з бояры, дали есьмо Кгетконъту [sic] тыхъ двух  землицу, занже обе уместе, а обе малы велми. А Кгетъконт  с того маеть князю великому служыти такожъ, какъ и на отчыне служылъ.
      Данъ у Крожах, июн  5, инъдиктъ 5.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d113 ад 2010.VII.17.






Hosted by uCoz