Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


1432.IX.23, індыкт 11. Трокі. В.к.л. Жыгімонт (Кейстутавіч) вызваляе месцічаў Вільні, "ляхаў" і "русь" па даўняму звычаю ад уплаты мыта і гандлёвых падаткаў на ўсёй тэрыторыі ВКЛ - у Луцку, Кіеве, у Падольскай зямлі, у Смаленску, Бярэсці, Новагарадку, Менску, Коўне і ў іншых землях, навечна.

Пергаменны арыгінал з пашкоджанай віслай пячаткай у 1842 г., верагодна, знаходзіўся ў гарадскім архіве Вільні. Цяперашняе месцазнаходжанне мне невядомае.

Публікацыя (па арыгіналу): Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна, Трок, православных монастырей, церквей и по разным предметам, с приложением трех литографированных рисунков. Ч. 1. Вильно, 1843. С. 2, № 2. Электронная версія зроблена паводле гэтай публікацыі. Кірылічныя лічбы заменены на арабскія.

Дата: у тэксце; 11 індыкт прыходзіўся на перыяд з 1 верасня 1432 г. па 31 жніўня 1433 г.

      Мы, великии кн(я)зь Жикгимонтъ, даемъ вѣдомо всякому сею нашою грамотою.
      Пожаловали есмо виленскихъ мѣстичовъ, ляховъ и руси, што имъ мыта не давати по всей нашои земли, какъ издавна не давали.
      А отпустили есмо имъ вся мыта вѣчно.
      А прото ж  штобы есте на всихъ виленских  мѣстичох  мыта не имали ани которыхъ пошлинъ торговыхъ: в  Луцку, в  Киеве и по Подольской земли, оу Смоленску и оу Берестьи, в  Новѣгородку, оу Мѣнску, в  Ковне и по инымъ пак  мытомъ, по рекамъ и по мостом , по ставомъ, гдѣ николи будуть мыта.
      А на то есмо дали имъ сюю нашу грамоту с  нашою печатью.
      А штобы нашое грамоты нихто не ослушалъся.
      А псан  оу Троцех  подъ лѣты Р(о)ж(ес)тва Іс(ус) Х(ристо)ва тысяча и чотыриста 32, мѣсяця сентяб(ря) 23 д(е)нь, инди(кт) 11.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d114 ад 2010.VII.18.






Hosted by uCoz