Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


[1289.V]. [Бярэсце]. Князь Мсціслаў устанаўлівае падатак на жыхароў г. Бярэсця за іх крамолу.

Арыгінал невядомы. Копія граматы запісана ў складзе Галіцка-Валынскага летапісу. Асноўныя спісы (паводле А. Купчынскага): Іпацьеўскі (старэйшы: канец XIV - пачатак XV стст.): БАН, № 16.4.4, арк. 306; Хлебнікаўскі (XVI ст.): РНБ, F.IV.230, арк. 773-774 адв.; Пагодзінскі (пач. XVII ст.): РНБ, ф. Пагодзіна, № 1401, арк. 693; спіс Марка Бундура (XVII ст.): БАН, № 21.3.14, арк. 230 адв.; Ермалаеўскі (канец XVII - пачатак XVIII стст.): РНБ, F.IV.231, арк. 290 - 290 адв.; Кракаўскі (канец XVIII ст.): Бібліятэка Чартарыйскіх у Кракаве, Тэкі Нарушэвіча, № 122, с. 854.

Асноўныя публікацыі: Карамзин Н.М. История государства российского. Изд. 2. Т. 4. СПб., 1819. С. 377, заўв. 175; Собрание государственных грамот и договоров, хранящихся в государственной коллегии иностранных дел. Ч. 2. М., 1819. С. 8, № 6; Полное собрание русских летописей. Т. 2. Ипатьевская летопись. Изд. 3. СПб., 1908. Стлб. 932; Купчинський О.А. Акти та документи Галицько-Волинського князівства ХІІІ - першої половини ХІV століть. Дослідження. Тексти. Львів, 2004. С. 350-353, № II-67 (датаванне, спісы, літаратура). Электронная версія зроблена за выданнем А. Купчынскага. Кірылічныя лічбы заменены на арабскія. Розначытанні прыведзены не цалкам, а выбарачна.

Дата: А. Купчынскі датаваў грамату канцом мая 1289 г., магчымым месцам складання прызнаў г. Бярэсце.

      Се азъ, кнѧзь Мьстиславъ, с(ы)нъ королевъ, вноукъ Романовъ.
      Оуставляю ловчее на берестьаны1 и в вѣкы за ихъ коромолоу: со ста по двѣ лоукнѣ медоу, а по двѣ ѡвцѣ, а по пѧтидцать2 3- десѧткъвъ лноу -3, а 4- по стоу хлѣба -4, а по пѧти цебровъ ѡвса, а по пѧти цебровъ ржи, а по 20 коуръ5, а по толкоу со всѧкого ста, а на горожанахъ 4 гривны коунъ.
      А хто мое слово пороушить, а станеть со мною передъ Б(ого)мъ.
      А вопсалъ есмь в лѣтописѣць коромолоу их.

1 Хл., Паг.: няма. 2 Хл., Паг.: пѧтнадесѧть. 3-3 Хл., Паг.: десѧтковъ илноу. 4-4 Хл., Паг.: по сто хлѣбовъ. 5 Хл., Паг.: коуровь.

А.Л. Ідэнтыфікацыйны нумар электроннай версіі дакумента: d118 ад 2010.VII.18.






Сход развал колес самодельные приспособления по материалам beliyservice.ru.

Hosted by uCoz