Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Дембовецкий А.С. Опыт описания Могилевской губернии. Кн. 1. Могилев, 1882. С. 545, № 2. Запісана ў вёсках Савелінкі, Лаповічы і Рэчкі Магілёўскага павета. На заручыны. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 35, № 1.

- Баславі, маці,
Ды свайму дзіцяці.

Ды свайму дзіцяці
Заручынкі зайграці.

То ў час, то ў гадзіну
Добраму чалядзіну.

- Я яе баславіла,
Як я яе радзіла.

Я ёй долю дала,
Як я яе спавівала.

Я ў Бога шчасця прасіла,
Як я яе насіла.

Тады я ёй долю давала,
Як я яе раджала.







Hosted by uCoz