Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Bykowski P. Pieśni obrzędowe ludu ruskiego z okolic Pińska // Zbiór wiadomości do antropologii Krajowej. T. 2. Kraków, 1878. S. 269-270, № 1. Запісана ў вёсцы Віткаўка Пінскага павета. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 35-36, № 2.

Запіта Марынка, запіта,
Шоўкам хустанька нашыта.
Запіваў яе ўвесь род,
А яе баценька найперш.
Да папытаймо Марынку
І Марынчынае матаньку,
Ці вяліць, ці благаславіць
Нашыя песенькі спяваці.
А ў нашага сакала
Дробныя калакала.
Хоць яны драбненькі,
Абы галасненькі.
А ў нашае Марынкі
Маладыя сватанькі.
Хоць яны маладзенькі,
Абы яны маўненькі:
Адмовілі Марынку ад баценькі.







Hosted by uCoz