Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 8, воп. 75, спр. 98, сш. 1, арк. 15. Зап. В.І. Скідан у 1975 г. у в. Дзяражычы Лоеўскага раёна ад М.Д. Скідан, 84 г. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 36, № 3.

- Ой, хадзіце на заручыны,
Там Маруся заручаецца.

Там Маруся заручаецца
Да й ад роду адлучаецца.

- Сядзьце, пасядзіце, мае дружачкі,
На маіх белых лаўках.

Селі-паселі, песню запелі,
А Марусечка заплакала.







Hosted by uCoz