Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Романов Е.Р. Белорусский сборник. Вып. 8. Вильна, 1912. С. 433. Зап. Ф. Капцелаў у в. Казакова Веліжскага павета. На запоіны. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 36, № 4.

- Павянь, павянь, рута-мята.
- А як жа мне павянуць:
Буйны ветры павяваюць,
Дробны дажджы паліваюць?
- Гуляй, гуляй, Мар'юшка.
- Я ж бы рада пагуляці -
На двор сваты ўз'язджаюць,
Мяне, младу, заручаюць,
Гарэлачкай запіваюць.







Hosted by uCoz