Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Саламевіч Я. Міхал Федароўскі. Мн., 1972. С. 326. Зап. каля Раготны, Дварца, Моўчадзі Слонімскага павета. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 36, № 5.

Кудраўчэ малойчэ,
Чаму на двор заязджаеш,
Ці ты мае маткі не знаеш?
Пазнаеш ды маю матку
Да ў таргу, да на рыначку,
П'ючы мёд да гарэлачку,
Мяне, маладзеньку, ў таночку
Да ў руцьвяненькім вяночку.







Hosted by uCoz