Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Лірыка беларускага вяселля / Уклад. і рэд. Н.С. Гілевіча. Мн., 1979. С. 33. Зап. у вёсцы Гарадок Маладзечанскага раёна. Да сватання, сватанне і заручыны. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 37, № 6.

- Ідзі, дачушка, дадому -
Наехала сватоў поўны двор.
Наехала сватоў поўны двор -
Выбірай, дачушка, на выбор.
- Адпраўляй, татка, без мяне -
Гэта сваточкі не мае.
Як будуць ехаць да мяне -
Будзе калінка шумеці,
Будзе дарожка звінеці.







Hosted by uCoz