Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 8, воп. 77, спр. 142, сш. 1, № 100. Зап. Л.М. Салавей і В.А. Віктаровіч у 1977 г. у в. Чаланец Салігорскага раёна ад С.Л. Данілевіч, 1920 г.н., Л.Я. Данілевіч, 1922 г.н. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 37-38, № 8 (тут жа ноты, с. 511, № 8).

Ой, на моры на сінюсенькім,
Ой, на моры на сінюсенькім,
На камені на бялюсенькім.

На камені на бялюсенькім,
На камені на бялюсенькім,
Там стаялі два янголы.

Там стаялі два янголы,
Там стаялі два янголы,
Яны стаялі да гаварылі.

Да гаварылі,
Яны стаялі да гаварылі:
- Пабярэмся да за ручанькі.

Да за ручанькі,
Пабярэмся да за ручанькі,
Пабяжым на заручанькі.

На заручанькі,
Пабяжым на заручанькі,
Там дзевачка заручаецца.

Заручаецца,
Там дзевачка заручаецца,
Ад бацюхны адлучаецца.

Адлучаецца,
Ад бацюхны адлучаецца
І к свякратку прылучаецца.

Прылучаецца
Ад бацюхны і к свякратку,
Як і к роднаму бацьку.







Hosted by uCoz