Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 8, воп. 77, спр. 137, сш. 1, арк. 15. Зап. В.І. Скідан у 1977 г. у в. Рассвет Акцябрскага раёна ад М.О. Крук, 1914 г.н. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 38, № 9.

Завуць мяне на запоіны,
Там дзверы закроены,
Завуць мяне.

Завуць мяне на заручыны,
Там дзверы закручаны,
Завуць мяне.

А мы дзверы адкруцім,
А мы дзверы адкруцім
Да Галечку заручым.

Завуць мяне на запоіны,
Няма ў мяне да жуковіны,
Завуць мяне.

Ой вы, дзевачкі, знайце,
Ой вы, дзевачкі, знайце,
Мне жуковіну дайце.







Hosted by uCoz