Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 8, воп. 1, спр. 108, сш. 3, арк. 18. Зап. М.П. Гваздзёў у 1967 г. у в. Плешчыцы Шклоўскага р-на ад Г.В. Ксяндзовай. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 39, № 11.

Пойдзем, дзеўкі, на заручыны,
А там сенцы закручаны.

Пойдзем, дзеўкі, на запоіны,
А там сенцы закроены.

Пакуль сенцы адкруцілі,
Дзевачку заручылі.

Пакуль сенцы адкраілі,
Дзевачку запаілі.







Hosted by uCoz