Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 8, воп. 73, спр. 69а, сш. 4, арк. 7. Зап. Г.А. Барташэвіч у 1973 г. у в. Папоўшчына Кіраўскага р-на ад Г.С. Шкардовіч. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 39, № 12.

Пазвалі на заручыны,
Аж дзверы да закручаны.

Пака дзверы адкруцілі,
Дак дзевачку заручылі.

Каб я ведала, не пашла б,
Ці я сабе работы не нашла б?

Напрала б ручайку з качалку,
Аснавала б красёнцы на кручок.

Аснавала б красёнцы на кручок,
Выткала б спаднічку й хвартучок.







Hosted by uCoz