Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 8, воп. 1, спр. 110, сш. 3, арк. 11. Зап. Г.А. Барташэвіч у 1967 г. у в. Заполле Бялыніцкага р-на ад А.І. Ігнатовіч. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 39-40, № 13.

Прыехалі заручоны
Агрыпінку заручаці.
Аж яе дома няма.
А куды ж яна пашла?
Ці ў бор па ягодкі,
Ці ў луг у каліну,
Ці на сяло па радзіну?
Каб у бор па ягодкі -
Лубочкі б не віселі,
Каб у луг па каліну -
Усе б лугі гаварылі
Праз яе, маладую.
На сяло па радзіну.
Радзіна прыбывае,
Песенькі спявае.







Hosted by uCoz