Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Дембовецкий А.С. Опыт описания Могилевской губернии. Кн. 1. Могилев-на-Днепре, 1882. С. 546, № 5. Зап. у в. Нежкаў Магілёўскага павета. Заручыны. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 40, № 14.

Прыехалі два заручнічкі.
Каго будзем заручаць?
Маланкі дома няма.
А куды ж яна пайшла?
Ці ў бор па брусніцы,
Ці на межы па суніцы,
Ці ў лугі па каліну?
Каб у бор па брусніцы -
Усе б бары зашумелі,
Каб на межы па суніцы -
Усё б поле задрыжала,
Каб у лугі па каліну -
Усе б лугі забялелісь
Ад яе, маладое, русае касы.







Hosted by uCoz