Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 8, воп. 74, спр. 92, сш. 1, арк. 54, № 37. Зап. Г.А. Барташэвіч у 1974 г. у в. Абчуга Крупскага р-на аж Х.М. Мясаедавай, 1911 г.н., Г.В. Клімковіч, 1913 г.н. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 40-41, № 15.

У нас сягоння заручынкі.*
А каго мы заручаць будзем?

А каго мы заручаць будзем,
А каго замуж аддаваць будзем?

Анечкі дома няма.
А куды ж яна пашла?

Ці ў крыніцу па вадзіцу,
Ці ў клець па мучыцу?

Не ў крыніцу па вадзіцу,
А ў клець па мучыцу.

* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.






Hosted by uCoz