Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 8, воп. 1, спр. 61, сш. 2, арк. 4. Зап. Г.А. Барташэвіч у 1961 г. у в. Шыпяны Смалявіцкага р-на ад В.С. Прончанка, 1915 г.н. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 41, № 16.

Прыехалі заручнічкі
Усё па белы ручнічкі.

Усё па белы ручнічкі -
Некага заручаці.

Некага заручаці,
Няма Зіначкі ў доме.

Няма Зіначкі ў доме,
А пайшла ў цвяточкі.

А пайшла ў цвяточкі,
У сінія васілёчкі.

У сінія васілёчкі
А сабе на вяночкі.

А сабе на вяночкі,
А Віцечку на цвяточкі.







Hosted by uCoz