Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Фундаментальная бібліятэка імя Якуба Коласа АН БССР. Ф. 122, арк. 21, № 3. Зап. Т. Стафаноўская ў 1836-1838 гг. у Лепельскім павеце. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 42-43, № 18.

Прыехалі запіўнікі.
Каго яны запіваць будуць?
Уллянкі дома нету,
Уллянка ў садочку
З каранём вішню ломіць.
- Гніся, вішня, гніся,
З каранём вярніся.
Мне ў таткі не быць,
Вішанек не шчыпаць,
Вяночак не віці,
Дзеўкай не слыці.
Я адзін была звіла,
Я таго не знасіла,
У каморы павесіла,
У каморы, у куточку,
На жалезным пруточку,
На шаўковым шнурочку.
Туды мой татка ходзіць,
Белыя ручкі ломіць,
Дробныя слёзкі роніць:
"Нет майго дзіцяці,
Не з кім загадаці,
На работку паслаці".







Hosted by uCoz