Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 13, воп. 10, спр. 55, сш. 1, № 1. Зап. М.К. Вялічка ў 1962 г. у в. Вялікае Сяло Сенненскага р-на ад М.Ф. Русачэнка, 65 г. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 43, № 19.

Прыехалі заручоннічкі.
Каго ж яны заручаць будуць?
Раечкі дома нету,
У саду вішні шчыплець,
На талерачку сыплець.

Ай, раз таму быці,
Мне ў таткі не жыці.
Ай, раз таму стацца,
Мне з таткам расстацца.







Hosted by uCoz