Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 8, воп. 76, спр. 118, сш. 2, арк. 76-77, № 69. Зап. В.М. Каламыцава ў 1976 г. у в. Стаі Лепельскага р-на ад Т.С. Быкавай, 1911 г.н. Заручыны. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 43-44, № 20.

І прыехалі па заручона,*
І тае ў сене закручона.

І каго ж мы заручаць будзем?
Манечкі дома нет.

І пайшла яна ў ягодкі,
І ў чорныя смародкі.

І бярэ, бярэ ягодачкі,
І чорныя смародачкі.

І спелыя ў рукавочак,
Зялёныя ў прыпалочак.

Спелыя - мамулечцы,
Зялёныя - свякрованьцы.

- І еш, еш, мамулечка,
І ты ж імі не дзівіся.

Ты ж мяне выхавала
І ў людзі пусціла.

- Еш, еш, свякрованька,
Ты ж імі ўдавіся.

Ты ж мяне не хавала,
Хавалую брала.

* Пачатак кожнай страфы паўтараецца.






Hosted by uCoz