Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Шейн П.В. Материалы для изучения быта и языка русского населения Северо-Западного края. Т. 1, ч. 2. СПб., 1890. С. 66-67, № 115. Зап. у м. Копцевічы Лепельскага павета. Перад вяселлем. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 44, № 21.

Прыехалі да заручнічкі.
Каго яны заручаць будуць?
Пайшла ў ягодкі, чорныя смародкі.
Ягаданькі ж мае, я ж вас бяру
Да не ведаю каму.
Свякроўка ягодкі любіць,
А мяне не галубіць.
Спеленькія ў рукавочак,
А няспелыя ў прыпалочак.
Спеленькія - то мамульцы,
А няспелыя - то свякроўцы.







Hosted by uCoz