Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 8, воп. 75, спр. 94, сш. 1, арк. 6. Зап. І.І. Мурашка, А.Г. Ляшкевіч у 1975 г. у в. Крываносы Старадарожскага р-на ад А.Р. Сушчэня, 80 г. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 44-45, № 22.

Ехалі на заручыны.
Няма каго заручаці,
Да заручаці.

Няма каго да заручаці.
Маладая Кацечка,
Кацечка.

Маладая Кацечка
Пагнала да валы пасціць,
Пасціць.

Пагнала да валы пасціць.
Пасучы, да пагубіла,
Да пагубіла.

Пасучы, да пагубіла,
Шукаючы, заблудзіла,
Заблудзіла.

Шукаючы, заблудзіла,
Прыблудзіла к клеці,
К клеці.

Прыблудзіла к клеці,
К свякрушнінай свечы,
Свечы.

К свякрушнінай свечы.
Пытаецца ў мацеры,
Мацеры.

Пытаецца ў мацеры,
Ці ёсць места легчы,
Легчы.

- Ці ёсць места спаці легчы?
- Ёсць места, да маленькае,
Маленькае.

Ёсць места, да маленькае
Для цябе ж, маладзенькая.







Hosted by uCoz