Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 13, воп. 8, спр. 6, сш. 17, арк. 22. Зап. У. Рафальскі ў 1969 г. у в. Дзямідаў Нараўлянскага р-на ад Н. Юневіч, 63 г. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 46, № 24.

Дзевачка ў мамкі на адыходзе,
Пасадзіла арэшка ў гародзе.

- Расці, расці, мой арэшаньку,
Маёй мамцы на пацешаньку.

Прыехалі купцы-дзямідаўцы
Арэшаньку купаваці.

Арэшаньку купаваці,
А дзевачку ды й заручаці.

Арэшаньку да й не купілі,
А дзевачку да й заручылі.







Hosted by uCoz