Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Шейн П.В. Белорусские народные песни. СПб., 1874. С. 456-457, № 13. Зап. Н.К. Шымковіч у Гарадоцкім павеце. Заручыны. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 46, № 25.

Зялёна па лугах трава.
Хоць яна зялёна,
Касіць будзем,
На канях, на сіўцах
Вазіць будзем,
У пуню, ў трысцень
Валіць будзем.
Маладзенька княгінька ў бацькі.
Хоць яна маладзенька,
Будзем заручаць,
Горкай гарэлкай
Будзем запіваць,
Звонкімі гуслямі
Будзем заігрываць.







Hosted by uCoz