Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 13, воп. 10, спр. 63, сш. 1. Зап. Л.Ц. Сеўрук у 1966 г. у в. Таль Любанскага р-на ад М.І. Вяроўкі, 1906 г.н. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 47, № 26.

Зязюлька-кукушка,
Непраўдзівая птушка.
Няпраўду казала,
Як я ягадкі брала.

Да казала мне
Сем год жыці,
А на восьмы
Замуж выйсці.

Аж пашла я
Да гасподы -
Ажно мяне там
Да запіваюць.

Матка мая
Пірагі саджае,
Сястра мая
Хусткі качае.

Сястра мая
Хусткі качае,
Брацейка мой
Коніка сядлае.

- Ля каго ты, бацюшка,
Да піва варыш?
Ці для мяне,
Ці для суседзей?

- Не для цябе,
Не для суседзей,
А для любага зяця,
Што хоча дачку браці.







Hosted by uCoz