Гісторыя Беларусі IX-XVIII стагоддзяў. Першакрыніцы.


Беларускі фальклор

Архіў Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР. Ф. 2, воп. 11, спр. 63. Зап. З.Я. Мажэйка у 1963 г. у в. Ліпляны Лепельскага р-на ад Л.П. Казачонак, 1890 г.н. На зладзінах. Эл. версія паводле выд.: Вяселле. Песні ў 6 кнігах. Кн. 1 / Склад. Л.А. Малаш. Мн., 1980. С. 48, № 27.

Во прыйшла я з вячорак.*
Аж у мяне сваты ў хаце.

Аж у мяне сваты ў хаце,
Я не знаю, што ім казаці.

Я ж думала, што яны смяяцца,
Аж яны за стол садзяцца.

Я ж думала, што яны [не] нарокам,
А ў іх пляшкі пад бокам.

* Першы радок кожнай страфы паўтараецца.






Hosted by uCoz